навіны

Супраць маці анархіста Аляксандра Францкевіча завялі крыміналку

Таццяна Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча. (Фота: Белсат)
Таццяна Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Ёй ставяць у віну ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні».

Супраць маці анархіста Аляксандра Францкевіча, які адбывае 16 гадоў пакарання ў калоніі, завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляе ў Facebook Яўгенія Доўгая.
Таццяна Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча. (Фота: Белсат)
Таццяна Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча. (Фота: Белсат)
Абвінавачанне, якое выстаўляюць жанчыне, кваліфікуецца паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»), што караецца тэрмінам да сямі гадоў зняволення.
Нагадаем, што Таццяну Францкевіч затрымалі 19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску, разам з ёй была затрыманая ейная сястра Наталля Лабацэвіч. Жанчыны прыехалі ў калонію з перадачай для Аляксандра.
Аляксандр Францкевіч – актывіст анархісцкага руху. Затрыманы ў 2020 годзе і асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў зняволення паводле шэрагу абвінавачанняў, у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання.
Спачатку адбываў пакаранне ў калоніі № 22 «Воўчыя норы», а потым атрымаў яшчэ год зняволення паводле арт. 411 КК РБ («Грубае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы») і быў пераведзены ў ПК № 11 у Ваўкавыску.
Вядома, што ў Аляксандра няма адной ныркі, але яго шмат разоў змяшчалі ў ШІЗА.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10