навіны

Сікорскі пра закрыццё мяжы: Беларускі рэжым можа не пакінуць нам іншай магчымасці

Радослаў Сікорскі ў эфіры тэлеканалу «RMF24». (Фота: скрыншот з відэа / RMF24 / YouTube)
Радослаў Сікорскі ў эфіры тэлеканалу «RMF24». (Фота: скрыншот з відэа / RMF24 / YouTube)
podpis źródła zdjęcia

«Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб адносіны палепшыліся».

У Польшчы можа не застацца іншага выйсця, акрамя поўнага закрыцця мяжы. Да гэтага польскія ўлады падштурхоўвае рэжым у Беларусі. Пра гэта ў жывым эфіры радыё «RMF24» заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі.
Радослаў Сікорскі ў эфіры тэлеканалу «RMF24». (Фота: скрыншот з відэа / RMF24 / YouTube)
Радослаў Сікорскі ў эфіры тэлеканалу «RMF24». (Фота: скрыншот з відэа / RMF24 / YouTube)
Польскі міністр падкрэсліў, што адносіны паміж Польшчай і Беларуссю кепскія па віне Беларусі.
«Гэта Беларусь з надуманых падставаў пасадзіла еўрапейскі самалёт у Менску, каб арыштаваць дысідэнта, за што атрымала еўрапейскія санкцыі і ў выніку выйшла з пагаднення аб рэадмісіі. Цяпер колькасць нелегальных спробаў парушэння польскай, еўразвязаўскай мяжы крыху знізілася, але мы бачым, што рэжым расейскі, беларускі выкарыстоўвае гэта, уключае і выключае наплыў нелегальных мігрантаў у адпаведнасці з нейкімі палітычнымі інструкцыямі. Так сябе не паводзіць добры сусед. Беларусь павінна нешта зрабіць, каб адносіны палепшыць», – цытуе польскага міністра «Reform.news».
Радослаў Сікорскі падкрэсліў, што закрыццё мяжы – гэта суверэннае права Польшчы і ў яе можа не застацца іншага выйсця.


,,

«Гэта нашае суверэннае права. Большасць памежных пераходаў ужо закрытая, што відавочнае звязана з нязручнасцямі як для простых беларусаў, так і для нашых грамадзянаў. Але рэжым можа нам не пакінуць іншай магчымасці», – сказаў ён.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: aleksandarlittlewolf / Freepik)

Большасць палякаў падтрымлівае закрыццё чыгуначнага пункту пропуску на мяжы з Беларуссю

навіны
Польскі міністр заявіў, што «Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб адносіны палепшыліся». Сікорскі падкрэсліў, што зняволенне дзеяча польскай дыяспары, журналіста Анджэя Пачобута, а таксама навучанне агрэсіўных мігрантаў непрымальныя для польскага боку.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10