навіны

Ліквідуецца сетка крамаў «Востраў чысціні і смаку»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі «Востраў чысціні». Менск, Беларусь. (Фота: Outleto.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі «Востраў чысціні». Менск, Беларусь. (Фота: Outleto.by)
podpis źródła zdjęcia

Прычына ў фінансавых праблемах.

Сетка крамаў «Востраў чысціні» поўнасцю ліквідуецца. Прычынай сталі фінансавыя праблемы прадпрыемства. Але, паводле МАРГ, вялікіх праблем з банкруцтвам кампаніі няма, бо «ёсць іншыя».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі «Востраў чысціні». Менск, Беларусь. (Фота: Outleto.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі «Востраў чысціні». Менск, Беларусь. (Фота: Outleto.by)
Падчас прэс-канферэнцыі міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў пракаментаваў сітуацыю з гандлёвай сеткай «Востраў чысціні і смаку». Паводле яго, вялікіх праблем з банкруцтвам гэтай сеткі не назіраецца, бо на рынку ёсць шмат іншых удзельнікаў з падобнымі таварамі.
Аляксей Багданаў патлумачыў, што сітуацыя з банкруцтвам сеткі ўзнікла з-за таго, што праблемы ў кампаніі назапашваліся на працягу доўгага часу. Сфармаваўся сапраўдны «клубок праблем», якія ўключалі няўдалыя фінансавыя ўкладанні і няправільную стратэгію развіцця бізнесу.
Паводле Багданава, кампанія расла вельмі хутка і не змагла справіцца з такім вялікім ростам, што прывяло да фінансавых і іншых праблем. Міністэрства спрабавала дапамагчы, узяўшы працэс пад свой кантроль, але праблемы былі занадта сур’ёзнымі, каб іх вырашыць з дапамогай банкаўскіх крэдытаў і растэрміноўкі плацяжоў. Нягледзячы на ўсе спробы, праблема не была вырашана, і гандлёвая сетка будзе ліквідаваная.


,,

«Мы збіралі банкі, усіх удзельнікаў рынку, і вытворцаў, і пастаўшчыкоў, і прадстаўнікоў самой сеткі, размаўлялі з імі, але праблема не вырашылася. Гандлёвая сетка будзе ліквідавана, напэўна, гэта ўжо практычна адбылося. Але для спажыўцоў праблем не будзе, на месцах працуюць іх канкурэнты, якія актыўна закрываюць гэты сегмент рынку», – адзначыў міністр.


Нагадаем, што ўласніка «Вострава чысціні» Віктара Рамука разам з жонкай арыштоўвалі ўвосень 2022-га. Некаторы час ён правёў у СІЗА і выйшаў, пагадзіўшыся выплаціць налічаныя штрафы. Паводле чутак, менавіта вялікі выкуп за гаспадара моцна адбіўся на фінансавым стане кампаніі.
З 30 кастрычніка 2023 года прыпыняла працу інтэрнэт-крама «Вострава чысціні». А з 1 снежня крама нават выдаліла ўсе асабістыя кабінеты і звесткі кліентаў «да аднаўлення карэктнай працы сайту». Апроч таго, у сеткі закрыліся некалькі фізічных крамаў у рэгіёнах. Праўда, з 27 снежня інтэрнэт-крама аднавіла прыём заказаў для дастаўкі ў Менску, а з 18 студзеня 2024 года яна паэтапна адкрывае прыём заказаў ва ўсіх абласных гарадах і Іўі.
У лютым 2024 года Рамук заяўляў, што пра закрыццё крамаў гаворка не вядзецца, а «ідзе аптымізацыя сеткі пад цяперашнія фінансавыя ўмовы праз тое, што многія пастаўшчыкі змянілі форму аплаты». Але ў траўні ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з’явіліся звесткі пра ліквідацыю ажно пяці кампаніяў, звязаных з «Востравам чысціні».
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10