навіны

У Беларусі з’явілася 13 новых палітвязняў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

На сённяшні дзень такі статус маюць 1380 чалавек.

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек. Такім чынам, станам на 24 ліпеня ў Беларусі налічваецца 1380 чалавек, зняволеных паводле палітычных матываў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Так, статус палітызняволеных прысвоены наступным асобам, якія былі асуджаныя беларускімі судамі і адпраўленыя адбываць тэрміны ў папраўчых калоніях:
Аляксандру Катовічу, асуджанаму да пазбаўлення волі паводле арт. 368, 361-1, 130, 367 КК РБ за абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі, паклёпе на яго, распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім;
Віктару Мярзлікіну, асуджанаму да пяці гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулаў 130, 342, 361, 367 КК РБ па абвінавачванні ў паклёпе на А. Лукашэнку, арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, закліках да санкцый;
Аляксею Чарнавусаву, асуджанаму да чатырох з паловай гадоў паводле арт. 361-1, 361-4, 409 КК РБ па абвінавачванні ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, незаконных дзеяннях у дачыненні да маёмасці, якая была арыштаваная;
Вользе Волкавай, асуджанай да пазбаўлення волі паводле арт. 130, 361-4 КК РБ па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай нянавісці, дапамаганні экстрэмісцкай дзейнасці;
Наталлі Цімашэнка, асуджанай да пазбаўлення волі паводле арт. 130, 361-4 КК РБ па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай нянавісці, дапамаганні экстрэмісцкай дзейнасці;
Аляксандру Капыльцу, асуджанаму да пазбаўлення волі паводле артыкула 130 КК РБ па абвінавачванні ў распальванні іншай сацыяльнай нянавісці;
Вераніцы Жаркінай, асуджанай да пазбаўлення волі паводле арт. 368, 130 КК РБ паводле абвінавачвання ў абразе А. Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
Аляксандры Мельнічак, асуджанай да пазбаўлення волі паводле арт. 130, 342 КК РБ па абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
Аляксандру Блізняцу, асуджанаму да пазбаўлення волі паводле артыкулаў 368, 369, 130, 342 КК РБ па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх;
Уладзіміру Баслыку, асуджанаму да пазбаўлення волі паводле артыкулаў 368, 367, 369, 361, 130 КК РБ па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, паклёпе на яго, распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, заклікам да санкцый.
Таксама статус палітзняволеных нададзены тром асобам, змешчаным пад варту:
Аляксандру Лазарэвічу, якога абвінавачваюць паводле арт. 130, 342 КК РБ у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
Ігару Сушко, якога абвінавачваюць паводле арт. 130 КК РБ у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
Руслану Прахарэнку, якога абвінавачваюць паводле арт. 130, 356, 361-4, 406 КК РБ у распальванні іншай сацыяльнай нянавісці, здрадзе дзяржаве, дапамаганні экстрэмісцкай дзейнасці, неданясенні аб дакладна вядомым цяжкім злачынстве, якое рыхтуецца.
Праваабаронцы патрабуюць перагледзець вынесеныя ў дачыненні да гэтых людзей прысуды і вызваліць іх з месцаў зняволення.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10