Павел Латушка выступіў у якасці сведкі па крымінальнай справе ў польскай пракуратуры
24.07.2024, 17:47
Павел Латушка наведаў Нацыянальную пракуратуру Польшчы ў якасці сведкі па крымінальнай справе. (Фота: скрыншот з відэа, перададзенага рэдакцыі прэс-сакратаром палітыка)
podpis źródła zdjęcia
Палітык перадаў следчым матэрыялы, што пацвярджаюць пагрозы забойствам у ягоны адрас.
24 ліпеня Павел Латушка прыбыў у Нацыянальную пракуратуру Польшчы, дзе даў паказанні ў якасці сведкі паводле крымінальнай справы, датычнай замаху на ягонае жыццё.
Павел Латушка наведаў Нацыянальную пракуратуру Польшчы ў якасці сведкі па крымінальнай справе. (Фота: скрыншот з відэа, перададзенага рэдакцыі прэс-сакратаром палітыка)
Як адзначыў сам Павел Латушка пасля наведвання дэпартаменту па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ў дэлегатуры горада Лодзь, ён даў паказанні ў якасці сведкі паводле справы, распачатай згодна з ініцыятывай Нацыянальнай пракуратуры Польшчы па некалькі артыкулах Крымінальнага кодэксу краіны: 18, 148 і 130-га.
Следчыя дзеянні па гэтай справе вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы.
,,
«Справа датычыць падбухторвання ўсталяванай асобы да забойства мяне, якое планавалася, наколькі зразумела з тых артыкулаў, на падставе якіх узбуджана крымінальная справа, супрацоўнікамі замежнай выведкі», – падкрэсліў Павел Латушка.
У сваю чаргу палітык адзначыў, што ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным кодэксам Польшчы, ён не можа прадстаўляць ніякіх дадатковых дэталяў, звязаных з гэта крымінальнай справай, каб не пашкодзіць правядзенню следства і не стварыць дадатковых рызыкаў для сябе.
У той жа час у рамках сведчанняў Павел Латушка перадаў у пракуратуру больш за 30 матэрыялаў рознага характару, «якія пацвярджаюць як пагрозы, кіраваныя ў мой адрас, так і пагрозы, кіраваныя да прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, якія сёння знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы», адзначыў палітык.