Як змяніліся цэны на нерухомасць у Беларусі з 2020 года і ці варта яе цяпер прадаваць?
30.07.2024, 05:17
Будоўля жылога комплексу «Менск Свет». Менск, Беларусь. 26 траўня 2021 года. (Фота: Белсат.)
podpis źródła zdjęcia
Кошты і попыт на жыллё ў небяспечнай краіне толькі растуць. «Белсат» разбіраецца, як так атрымалася.
Санкцыі, вядзенне вайны, падзенне рэальных даходаў, паслабленне курсу рубля, закрыццё межаў – вось толькі некаторыя наступствы палітыкі Лукашэнкі за апошнія гады. На фоне гэтага сітуацыя з нерухомасцю ў Беларусі выглядае як ружовы поні сярод постапакаліптычных пейзажаў: цэны і попыт на жытло ў небяспечнай краіне толькі растуць. «Белсат» разбіраецца, як цяпер выглядае сітуацыя на рынку нерухомасці.
Будоўля жылога комплексу «Менск Свет». Менск, Беларусь. 26 траўня 2021 года. (Фота: Белсат.)
Вы ўжо маглі забыць, але праблемы ў 2020 годзе пачаліся яшчэ да выбараў: увесну ў краіну прыйшла пандэмія каронавіруса. У выніку выдачу крэдытаў спынілі – і цэны на жытло заканамерна пачалі змяншацца. Квадрат у Менску ў сярэднім каштаваў 1416 долараў, за год у Беларусі прадалі ўсяго 40,7 тысяч кватэраў. А гэта правал: мінус 7 тысяч у параўнанні з 2019 годам.
Зрэшты, 2021 год гэта з лішкам кампенсаваў, усталяваўшы новы рэкорд з угодамі на кватэры ў краіне за ўсю гісторыю – 50 тысяч (амаль траціна з іх – у Менску). Эксперты называюць гэта эфектам адкладзенага попыту 2020-га. Мала хто наважваўся набываць або прадаваць нерухомасць, з увагі на курсы валютаў, палітычную сітуацыю і поўную адсутнасць крэдытавання на жытло. У 2021 годзе крэдыты вярнуліся, а курс валютаў заставаўся больш-менш стабільным.
З таго часу рынак нерухомасці Беларусі што ні год паказвае новыя рэкорды ў колькасці ўгодаў. Не знізіла гэты попыт нават вайна і рэзкае павышэнне курсу долара – другой «афіцыйнай валюты» ў краіне. У сярэднім цэны на нерухомасць у 2022 годзе выраслі (ад 2,7 % у Менску да 11 % у Горадні). Ва ўсёй краіне ў 2022 годзе прадалі рэкордную колькасць кватэраў – 55 тысячаў.
Не сталі выключэннем і 2023, і 2024 гады. Напрыклад, толькі за першую палову гэтага года колькасць угодаў з кватэрамі ў Менску пераваліла за 9 тысячаў, у той час як у «апошнім нармальным» 2019 годзе падпісалі 13 тысяч угодаў за ўвесь год. Пры гэтым усё гэтак жа растуць і цэны – сёлета чаканы рост складзе 7–10 %.
,,
«У любы час пры любой эканамічнай сітуацыі людзі будуць купляць жытло праз бытавыя сітуацыі: хтосьці пашыраецца, хтосьці жэніцца, разводзіцца і гэтак далей, – каментуе адное са сталічных агенцтваў продажу нерухомасці. – Тут больш прыкметны ўплыў крэдытаў: гэта заўсёды добры бустар для рынку нерухомасці. Як толькі крэдытныя стаўкі вяртаюцца ў звыклы для краіны калідор 14-15 %, цэны пачынаюць расці і кампенсаваць доларавую інфляцыю».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
Эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна раней тлумачыла «Белсату», што кватэры хапаюць і ў сувязі з ростам прыбыткаў ды таннымі крэдытамі.
,,
«Павышэнне заробкаў, неразвітасць фінансавага рынку з пункту гледжання фінансавых прадуктаў для інвестыцыяў, танныя крэдыты, абмежаванасць будавання жытла з дзяржаўным падтрыманнем і неразвітасць рынку арэнднага жытла прыводзяць да таго, што попыт на рынку нерухомасці агулам захоўваецца», – казала Лузгіна.
Як відаць, не пагоршыў статыстыку продажаў 2023–2024 гадоў нават скандальны ўказ № 278, які фактычна забараніў прадаваць жытло ў Беларусі на падставе даверанасці, зробленай за мяжой.
«Пасля прыняцця ўказу № 278 угодаў у нас стала толькі больш: многія людзі паспелі зрабіць такую даверанасць і пастанавілі як найхутчэй ёю скарыстацца, пакуль і гэты варыянт не забаранілі, – распавялі ў адным з агенцтваў нерухомасці. – Раней было 1400 на месяц у Менску, цяпер ужо 1600–1700 на месяц. З назіранняў, людзі, якія выехалі за мяжу пасля палітычнага пераследу, імкнуцца прадаць жытло. Астатнія звычайна проста зачыняюць на ключ пустую кватэру і знаходзяцца ў падвешаным стане».
Акрамя таго, агенты адзначаюць, што апошнія месяцы павялічылася колькасць пакупнікоў-замежнікаў (у асноўным – расейцаў).
«Пакупнікоў беларускай нерухомасці з іншых краінаў заўсёды было вельмі мала, а ў 2020 годзе яны практычна зніклі. Рост іх колькасці пачаў адбывацца літаральна апошнія месяцы. Але гэта нашае суб’ектыўнае назіранне, нейкай статыстыкі ў Беларусі няма», – кажуць суразмоўцы belsat.eu.
Здаецца, кватэраў на рынку становіцца больш, канкурэнцыя расце, а цэны ўсё роўна не зніжаюцца. Як так?
«Прапанова кватэраў і цэны павялічваюцца, бо на рынак паступіла шмат элітнай «пяршоўкі». Напрыклад, забудоўца выставіў на продаж кватэры ў «Менск Свет» ці дамы ў англійскім стылі на вуліцы Ясеніна. У выніку даходзіць да таго, што адным момантам на рынку можа быць 20 тысяч кватэраў для куплі, многія – з «элітных», з цаной, вышэйшай за рынак», – кажуць эксперты.
Belsat (Фота: Белсат)
Але агенты нерухомасці бачаць куды празаічнейшую прычыну росту цэнаў на нерухомасць – інфляцыю.
«Рост цэнаў на нерухомасць для прадаўца зусім не кажа пра тое, што вы заробіце больш. З дапамогай укладання ў беларускую нерухомасць вы хутчэй мінімізуеце страты ад інфляцыі долара ў параўнанні з тым, калі б гэтыя грошы проста ляжалі пад падушкай. І, вядома, гэты варыянт не для супернікаў дзейнай улады – інакш у вас ёсць шанцы застацца і без грошай, і без нерухомасці», – каментуюць у рэгіянальным у агенцтве нерухомасці.
Больш за тое, калі паглядзець на інфляцыю долара і рост цэнаў на нерухомасць, выходзіць, што ўсё далёка не так аптымістычна: рэальныя цэны на нерухомасць у Беларусі вельмі моцна падаюць.
,,
«Доларавая інфляцыя за апошнія пяць гадоў склала 20–23 %, пры гэтым кватэры падаражэлі на 7–10 %. У выніку мы маем не рост, а каля 13 % падзення ў рэальным выражэнні. Калі прыгледзецца, тое, што адбываецца на рынку нерухомасці Беларусі, не здаецца такім ужо фенаменальным: рэальныя цэны на жытло падаюць, але паралельна ўсё роўна зʼяўляецца новая (часта даражэйшая) нерухомасць ад забудоўцаў, у выніку расце і попыт».
Са словаў агентаў, прагнозы ў Беларусі можна даваць максімум на год, для больш працяглых прагнозаў гэта занадта непрадказальная краіна. Ці прадаваць сваё жытло цяпер, залежыць ад таго, першасная ў вас кватэра – ці другасны рынак.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by)
«Калі ў вас кватэра ў новабудоўлі, а прычыны для продажу толькі эканамічныя, то прадаваць яе цяпер вялікага сэнсу няма. У выпадку новабудоўляў я пачакаў бы год-два, назіраючы за цэнамі, бо яны актыўна растуць і прагнозаў на зніжэнне няма. Нават так: цэны растуць, а інфляцыя долара, наадварот, запавольваецца. Калі ж мы гаворым пра старую нерухомасць і другасны рынак, то яе лепш прадаваць – яна з гадамі толькі страчвае ў кошце», – далі параду для «Белсату» агенты нерухомасці ў Менску.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.