навіны

У Францыска Скарыны ў Празе скралі пяро

Так цяпер выглядае помнік Францыска Скарыны, з якога вандалы скралі пяро. (Крыніца: радыё «Свабода»)
Так цяпер выглядае помнік Францыска Скарыны, з якога вандалы скралі пяро. (Крыніца: радыё «Свабода»)
podpis źródła zdjęcia

Вандалы пашкодзілі помнік беларускаму першадрукару.

Ад помніка Францыску Скарыну ў чэшскай сталіцы адламалі пяро, што першадрукар трымаў у руцэ. Пра гэта паведаміў радыё «Свабода» пражскі актывіст Віталь Цімошчанка.
Так цяпер выглядае помнік Францыска Скарыны, з якога вандалы скралі пяро. (Крыніца: радыё «Свабода»)
Так цяпер выглядае помнік Францыска Скарыны, з якога вандалы скралі пяро. (Крыніца: радыё «Свабода»)
Паводле Віталя Цімошчанкі, гэта ўжо не першы выпадак вандалізму ў дачыненні помніка, што стаіць у пражскіх Градчанах.
Папярэднія тры разы паліцыя так і не здолела знайсці злачынцаў. Аднаўленнем помніка заўсёды займаліся мясцовыя актывісты – непасрэдна Віталь Цімошчанка з братам.
Так, зазначае Віталь, злачынцы ўжо адрывалі шыльду з помніка, квапіліся і на пяро. Таму актывісты пастанавілі зрабіць некалькі пёраў, з запасам, але ўжо не з металу, а цвёрдага пластыку.
Belsat
Belsat
Звычайна ўсё адбываецца ўначы, а адсутнасць усталяваных навокал відэакамераў не дазваляе знайсці хуліганаў. Паліцыянты складаюць пратакол, але не даюць рады знайсці зламыснікаў.
Помнік беларускаму першадрукару Францыску Скарыну быў пастаўлены ў Празе ў 1996 годзе, ягоныя аўтары – скульптар Эдуард Астаф’еў і архітэктар Юрый Казакоў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10