навіны

Лукашэнка загадаў прыцягваць грамадзянаў да ліквідацыі наступстваў урагану мінулага тыдня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой наведвае пацярпелыя ад урагану раёны Гомельскай вобласці, Беларусь. 17 ліпеня 2024 года. (Фота: Пул первого / Telegram)

podpis źródła zdjęcia

Пра МУС і выкарыстанне працы палітвязняў у распараджэнні не вядзецца.

Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне «Аб ліквідацыі наступстваў небяспечных метэаралагічных з’яваў», тэкст апублікавала ягоная прэс-служба. Грамадзянаў маюць прыцягваць да ліквідацыі завалаў і рамонту будынкаў у выніку ўрагану 13–15 ліпеня.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой наведвае пацярпелыя ад урагану раёны Гомельскай вобласці, Беларусь. 17 ліпеня 2024 года. (Фота: Пул первого / Telegram)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой наведвае пацярпелыя ад урагану раёны Гомельскай вобласці, Беларусь. 17 ліпеня 2024 года. (Фота: Пул первого / Telegram)
Абласным выканаўчым камітэтам даручылі «прыцягнуць грамадзянаў да прыбірання захламленасці на адпаведных тэрыторыях, а таксама забяспечыць аднаўленне пашкоджаных капітальных пабудоваў (будынкаў, збудаванняў) ды іх частак (апорных канструкцыяў, дахаў, агароджаў ды іншага). Выканкамам апісалі даты, але не шляхі і аб’ёмы «прыцягнення грамадзянаў».
Аляксандр Лукашэнка раней казаў, што загадаў міністру ўнутраных справаў «падключыцца» і «мабілізаваць насельніцтва», бо «ў нас больш за 20 тысяч сядзельцаў і так званыя палітвязні», якіх трэба «туды, на прасеку». У распараджэнні не гаворыцца ні пра палітзняволеных, ні пра МУС.
Міністэрству энергетыкі даручылі да 1 жніўня падключыць электрычнасць да ўсіх дамоў, якія страцілі энергазабеспячэнне, да 22-га – перавесці часовыя схемы на дызельных генератарах на забеспячэнне ад электралініяў, да канца года – прааналізаваць і падрыхтаваць прапановы ў падвышэнні надзейнасці энергасістэмаў.
Міністэрствам лясной гаспадаркі, прыроды і адукацыі, Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі і Акадэміі навук даручылі завяршыць ачышчэнне лясоў ад ветралому: да 1 лістапада – шляхам суцэльнага санітарнага высякання, да 31 снежня – выбарачнага высякання і прыбірання.
Міністэрству прамысловасці – забяспечыць вытворчасць МАЗам да 100 сартыментавозаў і выкананне ўсіх кантрактаў з «Амкадорам» у справе лесанарыхтоўчай тэхнікі для Міністэрства прыроды.
Наступствы ўрагану ў Мазыры. (Фота: mozyr_news / Telegram)

Сярэдняя велічыня падтрымкі – 52 рублі. Колькі заплаціў «Белдзяржстрах» пасля ўрагану?

навіны
Ад урагану загінулі сямёра чалавек, шмат хто застаўся без святла на працяглы час. Улады рэагавалі павольна, Лукашэнка спачатку раскрытыкаваў чыноўнікаў за дрэнную рэакцыю на наступствы ўрагану, а потым абвінаваціў пацярпелых. Падобная непагадзь здараецца ўсё часцей, бо мяняецца клімат.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10