навіны

Украіна зняла арышт з часткі актываў «Беларуснафты»

Арыштаваная тэхніка кампаніі «Сэрвіс Ойл». (Фота: гарадская пракуратура Кіева.)
Арыштаваная тэхніка кампаніі «Сэрвіс Ойл». (Фота: гарадская пракуратура Кіева.)
podpis źródła zdjęcia

26 ліпеня суд разгледзіць магчымасць зняцця арышту з усёй маёмасці.

Кіеўскі апеляцыйны суд зняў арышт з часткі актываў даччынай кампаніі «Беларуснафты» «Сэрвіс Ойл». Пастанова была апублікаваная ва ўкраінскім Адзіным рэестры судовых пастановаў.
Арыштаваная тэхніка кампаніі «Сэрвіс Ойл». (Фота: гарадская пракуратура Кіева.)
Арыштаваная тэхніка кампаніі «Сэрвіс Ойл». (Фота: гарадская пракуратура Кіева.)
Арышт быў зняты 1 траўня, а 26 ліпеня суд разгледзіць зняцце арышту з усёй маёмасці.
Гэта можа прывесці да страты Украінай не менш як 1,5 мільярда грыўняў (36 мільёнаў долараў), зазначае выданне «Обозреватель».
Зняццем арышту з маёмасці «Беларуснафты» Украіне хочуць перашкодзіць нацыяналізаваць буравыя станкі і іншае беларускае абсталяванне, мяркуюць журналісты «Обозревателя».
13 ліпеня Лукашэнка заявіў, што «напружанасць на памежжы з Украінай зліквідаваная» і загадаў адвесці войскі ад паўднёвай мяжы.
Актывы «Сэрвіс Ойл» былі арыштаваныя ў чэрвені 2022 года. Акрамя статутнага фонду, гэта рухомая і нерухомая маёмасць кампаніі, што размешчаная ва ўкраінскай Палтаве. Даччынае прадпрыемства «Беларуснафты» займалася бурэннем нафтавых свідравінаў у Палтаўскай вобласці.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10