навіны

Нечакана. Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу індэксу пашпартоў

Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу індэксу пашпартоў. (Крыніца: скрыншот з henleyglobal.com)
Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу індэксу пашпартоў. (Крыніца: скрыншот з henleyglobal.com)
podpis źródła zdjęcia

Індэкс пашпартоў «Henley Passport Index» ранжыруе краіны паводле прынцыпу свабоды перамяшчэння іх грамадзянаў.

Міжнародная кансалтынгавая кампанія «Henley & Partners» з Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (IATA), якая публікуе рэйтынг індэксу пашпартоў, апублікавала абноўленыя звесткі. І паводле іх беларускі пашпарт свае пазіцыі не пагоршыў, а, наадварот, палепшыў. Падняўся з 68-га радка на 61-ы.
Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу індэксу пашпартоў. (Крыніца: скрыншот з henleyglobal.com)
Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу індэксу пашпартоў. (Крыніца: скрыншот з henleyglobal.com)
Індэкс пашпартоў Henley Passport Index ранжыруе краіны паводле прынцыпу свабоды перамяшчэння іх грамадзянаў, то бок магчымасці наведваць максімальную колькасць іншых дзяржаваў без уязной візы або іншых абмежаванняў. Індэкс ацэньвае 199 пашпартоў розных краінаў, 227 кірункаў падарожжаў і складаецца на працягу 19 гадоў.
Гэтак, на першую палову 2024 года Беларусь заняла 61-ае месца. Складальнікі індэксу ўлічылі, што беларускі пашпарт дае бязвізавы доступ у 81 краіну свету.
Для параўнання: год таму мы займалі 68-ы радок рэйтынгу, а яшчэ год раней – 71-ы. Цікава, што Расея нас нашмат абганяе, у яе 45-ае месца і 116 адкрытых кірункаў.
У лідарах рэйтынгу, мяркуючы з абноўленых звестках, цяпер Сінгапур. Уладальнікам сінгапурскага пашпарта даступныя без візы 195 краінаў.
На 2-м месцы – Францыя, Нямеччына, Італія, Іспанія, Японія (192 краіны).
Пашпарты Аўстрыі, Фінляндыі, Ірландыі, Люксембургу, Нідэрландаў, Паўднёвай Карэі і Швецыі – на трэцім месцы, яны даюць бязвізавы доступ у 191 краіну.
Надзея Вольная belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10