навіны

Мікола Дземідзенка пра канфлікт у палку імя Каліноўскага: «Некаторыя людзі былі адсунутыя»

Архіўнае фота. Мікалай Дземідзенка на прэс-канферэнцыі. Кіеў, Украіна. 12 снежня 2022 года. (Скрыншот: Полк Каліноўскага / Youtube)
Архіўнае фота. Мікалай Дземідзенка на прэс-канферэнцыі. Кіеў, Украіна. 12 снежня 2022 года. (Скрыншот: Полк Каліноўскага / Youtube)
podpis źródła zdjęcia

Каго звольнілі, а хто сышоў сам?

Полк Каліноўскага 19 ліпеня выступіў з заявай пра рэформы і пра змену камандзіра. У сацсетках палка Каліноўскага 22 ліпеня з’явілася паведамленне аб тым, што полк «страчвае элементы самакіравання». Выканальнік абавязкаў камандзіра палка Павел Шурмей заявіў, што гэта два чалавекі з пазыўнымі Мікола і Ваніш, «страцілі элементы кіравання», і яны «намагаліся ператварыць полк у сваю ПВК». «Белсату» ўдалося паразмаўляць з Міколам – Мікалаем Дземідзенкам – у перадачы «Белсат Zoom».
Архіўнае фота. Мікалай Дземідзенка на прэс-канферэнцыі. Кіеў, Украіна. 12 снежня 2022 года. (Скрыншот: Полк Каліноўскага / Youtube)
Архіўнае фота. Мікалай Дземідзенка на прэс-канферэнцыі. Кіеў, Украіна. 12 снежня 2022 года. (Скрыншот: Полк Каліноўскага / Youtube)
Выканальнік абавязкаў камандзіра палка Каліноўскага Павел Шурмей (пазыўны Дзядздька), якому перадаў кіраванне палком Дзяніс Прохараў (пазыўны Кіт) 23 ліпеня заявіў, што ў палку «страцілі элементы кіравання» два чалавекі: Арцём Войніч (пазыўны Ваніш) і Мікалай Дземідзенка (пазыўны Мікола). «Белсат» спрабаваў атрымаць каментары другога боку канфлікту раней.
25 ліпеня ўдалося дамовіцца на размову з імі ў перадачы «Белсат Zoom». Войніч меў далучыцца да размовы, але ў апошні момант сказаў, што не можа выйсці ў эфір праз кепскую сувязь. У эфіры выступіў толькі Дземідзенка.
Мікалай Дземідзенка расказаў «Белсату», што ўжо месяц не мае ніякіх функцыяў у палку Каліноўскага і «пераведзены ў іншы аддзел і займаецца іншай працай».
«Гэта адбылося адначасова са звальненнем былога камандзіра Дзяніса Кіта, намесніка камандзіра Ігара Кабанчука і байца з пазыўным Хог, Ігара Турцэвіча, – кажа Мікола пра сваё знікненне з палку Каліноўскага. – Пасля канфлікту ў палку некаторыя людзі былі адсунутыя ад палка, у тым ліку, як я разумею, у кампрамісным варыянце, я».


,,

«Я не быў звольнены, а быў пераведзены ў іншы аддзел, – заяўляе Дземідзенка. – Хлопцы, наколькі мне было вядома месяц таму, калі нам даносілі гэтую інфармацыю, былі звольненыя».


Чытайце таксама:
Belsat

Беларускія ваяры і актывісты ва Украіне стварылі рух «Каліноўцы»

Прохараў, а таксама Вадзім Кабанчук (пазыўны Ігар) і Ігар Турцэвіч (пазыўны Хог) днём раней выступалі на прэзентацыі руху «Каліноўцы», і Кабанчука там прадстаўлялі як намесніка камандзіра палка Каліноўскага. Прохарава ж назвалі былым камандзірам – і ён раней заяўляў, што ён сам прымаў рашэнне аб прызначэнні Паўла Шурмея выканаўцам абавязкаў камандзіра палка, узгадніў гэтае рашэнне з актывам баявых падраздзяленняў і кіраўніцтвам Украіны.
Прохараў таксама згадваў, што ў красавіку на сайце палка з’явілася і знікла паведамленне аб звальненні Дземідзенкі: у размове з «Белсатам» казаў, што на момант публікацыі паведамлення звальненне было фактам, бо супраць Дземідзенкі прагаласавалі 84 % удзельнікаў сходу, але потым пачаліся «ўнутраныя непаразуменні». Дземідзенка на гэта адказвае: 84 % – гэта ад сходу, на які прыйшло менш за палову падраздзялення. Паводле яго словаў, такімі дзеяннямі «полк раскалолі на дзве часткі».
«Канфлікт у тым, што пэўная частка, скажам так, сярэдніх і малодшых камандзіраў думалі і разлічвалі як добраахвотнікі, як людзі, якія добраахвотна прыехалі ва Украіну, што яны таксама будуць прымаць удзел у вызначэнні таго, хто імі будзе камандаваць і хто зможа ім, умоўна, ставіць задачы і выконваць гэтыя задачы разам з імі», – расказаў Дземідзенка. – Тут усе салдаты – стральцы, і Павел Шурмей у тым ліку. І тыя ўмоўна сотні людзей, задаволеных тым, што Павел Шурмей прызначаны камандзірам, і тыя сотні людзей, якія незадаволеныя тым, што Павел Шурмей прызначаны камандзірам».


,,

«З пункту гледжання войска і вайсковай субардынацыі гэта ўсё дочкі-маці, то бок гульня, квэст. І так было доўгі час, у тым ліку і Дзяніс Кіт быў салдатам-стральцом».


«І гэтая сістэма падтрымлівалася, але гэта не было ў поўным сэнсе вайсковай субардынацыяй са званнямі, з сістэмай, з усім астатнім, бо гэта немагчыма ва ўкраінскім заканадаўстве для замежных грамадзянаў».
Шурмей таксама заяўляў, што гэта не полк губляе самакіраванне, а «элементы кіравання палком страцілі, Мікола і Ваніш, якія намагаліся ператварыць полк імя Кастуся Каліноўскага ў сваю ПВК».
На гэта Дземідзенка адказаў, што сам мае пытанні да тых элементаў кіравання, якія меў у палку ў мінулыя два з паловай гады, бо самакіраванне беларускай структуры ва ўкраінскім войску цяжка выбудоўвалася, рэальных рычагоў не было, але самакіраванне працавала, хай неідэальна. Дземідзенка пагадзіўся, што публічны канфлікт шкодзіць агульнай справе, але паведамленне ў Telegram-канале палка было апублікаванае таму, што падзеі ў палку шкодзяць яшчэ больш.
«Полк існаваў па адных прынцыпах да ўсяго гэтага часу, зараз гэтыя прынцыпы мяняюцца, што тычыцца рэкрутынгу, кіравання аперацыямі, задачамі, – расказвае Дземідзенка. – У палку была выбудаваная сістэма беларускага камандавання, у падраздзяленнях былі беларускія камандзіры, якія вучыліся гэтыя два з паловай гады, атрымлівалі досвед і кіравалі тымі беларусамі, якія прыязджалі».


,,

«На сённяшні дзень у гэтыя структуры цалкам уведзенае ўкраінскае камандаванне», – заявіў Дземідзенка пра падраздзяленні палка Каліноўскага.


Гэта, адзначыў ён, адпавядае ўкраінскаму заканадаўству, але не ўсіх задавальняе: змены шкодзяць сістэме рэкрутынгу і навучання камандзіраў для будучага беларускага войска. Дзясяткі канфліктаў удалося схаваць, таксама казаў Дземідзенка.
Шурмей жа заяўляў, што Дземідзенка і Войніч «перакладваюць адказнасць» за свае дзеянні наконт рэкрутынгу з сябе на вайсковую частку, сваімі дзеяннямі падводзяць полк пад канфлікт з вайсковай часткі. Дземідзенка на гэта адказаў, што абвінавачванне неканкрэтнае, ён яго не разумее: у палку за мінулыя гады быў збудаваны навучальны цэнтр, з’явіліся інструктары, сістэма прывозу рэкрутаў, у Варшаве працаваў рэкрутынгавы цэнтр.
Цяпер, паводле Дземідзенкі, прыйшла інструкцыя, якая скасоўвае ўсе гэтыя інстытуты, абавязвае будучых ваяроў праходзіць некалькі агульнаўкраінскіх навучальных цэнтраў і сумоўі з прадстаўнікамі Інтэрнацыянальнага легіёну абароны Украіны, пасля гэтага не гарантавана, што рэкруты трапяць у беларускае падраздзяленне.
Мікалай Дземідзенка сцвярджае, што не мае дачынення да заявы ў сацсетках палка аб тым, што полк «страчвае элементы самакіравання». Шурмей казаў, што не полк, а жонка Арцёма Войніча кантралюе каналы, на якіх была апублікаваная заява. Дземідзенка гэта не пацвярджае, заяўляе:


,,

«Прэс-служба, якая працавала ў палку і мела доступы на той час, калі я быў у палку, збольшага засталася не ў захапленні ад таго, што адбываецца, і знаходзіцца на баку большасці баявых камандзіраў, якія таксама не падтрымліваюць Дзядзьку».


На пытанне аб тым, як склалася, што група людзей не аддае палку старонкі ў сацсетках, не ўдалося атрымаць адказу.
На Войніча і Дземідзенкау раней неаднаразова скардзіліся былыя байцы палка (ды яны скардзіліся і на Прохарава). Былы баец палка Сяргей Бяспалаў 23 ліпеня апублікаваў відэа з абвінавачваннямі ў бок Войніча і Дземідзенкі: заяўляе, што толькі гэтыя два, якія яшчэ ў красавіку мусілі пайсці ў адстаўку, не падтрымалі прызначэнне Шурмея.
Дземідзенка сказаў, што не разумее і гэтых закідаў, бо «яны неканкрэтныя», а па плётках адносна карупцыі «пройдзеныя паліграфы, усё даказана і перад часткай, і перад ГУР, і перад усімі даўным-даўно».
На заяву Бяспалава аб тым, што ахвяраванні палку траплялі на асабісты гаманец Дземідзенкі – той заяўляе, што гэта няпраўда, а ўсе транзакцыі ў крыптавалютаў знаходзяцца ў агульным доступе.
Вітаўт Сіўчык, Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10