На прадпрыемствах «БелОМА» і «Пеленг» масава прэсуюць працаўнікоў
25.07.2024, 13:22
Прадпрыемствы «БелОМА» і «Пеленг». (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia
Правяранні на паліграфе, размовы і содні.
На работнікаў Беларускага аптычна-механічнага аб’яднання і кампаніі «Пеленг» моцна ціснуць, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Прадпрыемствы «БелОМА» і «Пеленг». (Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Паводле даступнай праваабаронцам інфармацыі, людзей правяраюць на паліграфе, праглядаюць іхныя тэлефоны, а таксама выклікаюць на размовы.
Акрамя таго, ёсць выпадкі, калі працаўнікоў адпраўлялі на содні і нават звальнялі з працы.
На «БелОМА» і «Пеленг» накладзеныя міжнародныя санкцыі за датычнасць да вайны ва Украіне.
Былыя сілавікі з «BELPOL» пісалі, што згаданыя прадпрыемствы абыходзяць санкцыі, а таксама дастаўляюць камплектавальныя Расеі, што пасля выкарыстоўваюцца на на вайне ва Украіне.