Беларусь збіраецца адпраўляць студэнтаў у Паўночную Карэю
25.07.2024, 14:32
Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў сустракаецца з паўночнакарэйскімі калегамі. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia
Адпаведныя дамоўленасці дасягнутыя беларускім МЗС у КНДР.
Беларусь збіраецца супрацоўнічаць з Паўночнай Карэяй у сферы адукацыі. Гэта вынікае з паведамлення «БелТА», у якім апісваецца візіт міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова ў КНДР.
Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў сустракаецца з паўночнакарэйскімі калегамі. (Фота: БелТА)
Як адзначаецца, беларуская дэлегацыя правяла перамовы ва ўніверсітэце імя Кім Ір Сэна і Пхеньянскім педагагічным інстытуце.
Падчас гэтых сустрэчаў, у якіх браў удзел беларускі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, былі дасягнутыя дамоўленасці аб развіцці ўзаемадзеяння паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Беларусі і КНДР.
Супрацоўніцтва паміж ВНУ розных краінаў звычайна прадугледжвае абмен студэнтамі і навуковыя стажыроўкі.
Нагадаем, што беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных справаў Максімам Рыжанковым знаходзіцца ў Паўночнай Карэі. 24 ліпеня падчас сустрэчы з паўночнакарэйскай калегай Чхой Сон Хый былі дасягнутыя пэўныя дамоўленасці паміж краінамі: сярод іх, напрыклад, развіццё дамоўна-прававой базы або ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, а таксама разглядаліся пытанні харчовай бяспекі, адукацыі і аховы здароўя, паставак беларускіх харчоў у КНДР і паставак касметыкі з Паўночнай Карэі ў Беларусь.