навіны

На Гомельшчыне цалкам аднавілі штатнае электразабеспячэнне

Энергетыкі працягваюць працы ў ліквідацыі наступстваў стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Энергетыкі працягваюць працы ў ліквідацыі наступстваў стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Гэта адбылося толькі на дванаццатыя содні пасля разбуральнага ўрагану.

Міністэрства энергетыкі паведаміла пра завяршэнне працы для пераводу паселішчаў Гомельшчыны з дызель-генератараў на штатныя схемы электразабеспячэння.
Энергетыкі працягваюць працы ў ліквідацыі наступстваў стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Энергетыкі працягваюць працы ў ліквідацыі наступстваў стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Нагадаем: 13–14 ліпеня на Беларусь абрынуліся разбуральныя ўраганы. Сямёра чалавек загінулі. Сотні паселішчаў засталася без электрычнасці і водазабеспячэння.
Найбольш пацярпела Гомельская вобласць. Каб забяспечыць мясцовых жыхароў святлом, улады масава выкарыстоўвалі генератары. Перавод з генератараў на штатныя схемы электразабеспячэння завяршыўся толькі 26 ліпеня – то бок на дванаццатыя содні пасля ўрагану. Апошняя перасоўная дызель-генератарная сістэма адключаная ўчора а 22:40 у вёсцы Лазкі Калінкавіцкага раёну.
«Для пераводу населеных пунктаў на штатны рэжым электразабеспячэння на асобных участках размеркавальных электрасетак энергетыкі зліквідавалі абрывы, замянілі апоры, у некаторых вёсках прыйшлося адбудоўваць сеткі нанова, бо непагадзь разбурыла іх практычна цалкам. Працы вяліся кругладзённа», – кажуць у Мінэнерга.
У міністэрстве паведамілі, што агулам перасоўныя дызель-генератарныя сістэмы былі задзейнічаныя больш як у 170 паселішчах Гомельскай вобласці. Частка з іх застанецца ў рэгіёне як рэзерв.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10