навіны

У Горадні затрымалі мужчыну, які зняў на тэлефон чаргу ў ДАІ

Відэа з чаргой, якое выклаў гарадзенец. (Фота: скрыншот з відэа / Беларусь за МКАДОМ / Telegram)
Відэа з чаргой, якое выклаў гарадзенец. (Фота: скрыншот з відэа / Беларусь за МКАДОМ / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Штучна нагнятаў абстаноўку і здзяйсняў інфармацыйныя ўкіды, што не адпавядаюць рэчаіснасці».

Сілавікі затрымалі жыхара Горадні, які зняў чаргу ў аддзяленне ДАІ, дзе ставяць на ўлік аўтамабілі.
Відэа з чаргой, якое выклаў гарадзенец. (Фота: скрыншот з відэа / Беларусь за МКАДОМ / Telegram)
Відэа з чаргой, якое выклаў гарадзенец. (Фота: скрыншот з відэа / Беларусь за МКАДОМ / Telegram)
Чэргі ў падраздзяленне ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама збіраюцца ў сувязі з тым, што кіроўцы імкнуцца як найхутчэй перааформіць аўтамабілі паводле новых правілаў для ўезду ў Польшчу.
Гарадзенец зняў чаргу на камеру і выклаў у свой акаўнт у сацыяльнай сетцы «TikTok», пасля чаго быў затрыманы.
Сілавікі прымусілі мужчыну запісаць відэа, у якім ён «раскайваецца» ў тым, што выклаў ролік, і просіць прабачэння ў супрацоўнікаў ДАІ за «выкліканыя нязручнасці».
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што пад ягоным ролікам было шмат негатыўных каментароў, а само відэа падхапілі «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Адметна, што свае дзеянні па затрыманні гарадзенца сілавікі абгрунтоўвалі ўказаннем міністра ўнутраных справаў, якое той даў Галоўнаму ўпраўленню па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, каб «устанавіць асобаў, якія штучна нагнятаюць абстаноўку і здзяйсняюць інфармацыйныя ўкіды, што не адпавядаюць рэчаіснасці».
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10