навіны

Улады абвесцілі журналістаў «Бюро Медыя» ў міждзяржаўны вышук

Журналісты «Бюро Медыя». (Фота: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў / Telegram)
Журналісты «Бюро Медыя». (Фота: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Прозвішчы журналістаў знайшлі у базе вышуку расейскага МУС.

Журналістаў-расследавальнікаў з «Бюро Медыя» абвесцілі ў міждзяржаўны вышук, паведамляе «Медыязона», спасылаючыся на расейскую базу вышуку МУС.
Журналісты «Бюро Медыя». (Фота: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў / Telegram)
Журналісты «Бюро Медыя». (Фота: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў / Telegram)
Гаворка вядзецца пра траіх журналістаў «Бюро Медыя» – Аляксандра Ярашэвіча, Аляксея Карпеку і Вольгу Альхіменку.
Артыкулы, паводле якіх беларускія ўлады абвесцілі журналістаў у вышук, не паведамляюцца.
Крымінальныя справы ў дачыненні чальцы каманды «Бюро» расцэньваюць як рэакцыю на іхныя расследаванні і спробу ціску ўладаў Беларусі на незалежную журналістыку.


,,

«Лукашэнкаўскія ўлады праводзяць планамерную палітыку пераследу і крыміналізацыі любой грамадска-палітычнай журналістыкі, якая не гатова станавіцца рупарам дзяржаўнай прапаганды або гуляць па правілах дзейнай улады», – адзначаюць журналісты «Бюро Медыя».


Нагадаем, што апошнім часам беларускія ўлады актыўна «адпрацоўваюць» журналістаў беларускіх незалежных СМІ, не цураючыся затрыманняў іхных сваякоў. Так, днямі стала вядома, што ГУБАЗіК прыйшоў да сваякоў вядоўцаў TikTok-акаўнтаў сайта «Зеркало». З бацькамі журналістаў запісалі відэа, а на саміх супрацоўнікаў «Зеркала» завялі крымінальныя справы і правялі ў іхных кватэрах ператрусы, наклаўшы арышт на маёмасць.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10