навіны

БТ даказала, што немец Крыгер – тэрарыст? Хутчэй, роўна наадварот. Разбіраем сюжэт прапаганды

Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
podpis źródła zdjęcia

Нават калі верыць БТ, ён не задумваў тэракту, а ад ягоных дзеянняў ніхто не пацярпеў.

Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 1» паказаў 25 ліпеня 16-хвілінны сюжэт пра немца Рыка Крыгера, асуджанага ў Беларусі на смяротнае пакаранне. У сюжэце дыктар кажа, што Служба бяспекі Украіны зрабіла з яго «тэрарыста». Але паказанае не пацвярджае гэтага, а часам і зняпраўджвае ці наводзіць на думку пра чарговую блытаніну ў прапагандысцкіх версіях. «Белсат» разбірае прапагандысцкі сюжэт.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Рыка Крыгер (Rico Krieger) сядзіць закуты ў кайданкі ў нейкай камеры і расказвае па-нямецку (ягоныя словы заглушаныя перакладам на расейскую), што пастанавіў паехаць ва Украіну і ўвайсці ў склад замежнага легіёну, бо мае навыкі санітара-ратавальніка. Пастаянна глядзеў навіны з Украіны – і вырашыў, што можа там спатрэбіцца.
У Нямеччыне прайшоў курс ратавальніка, а пазней працаваў у службе бяспекі амбасады Злучаных Штатаў, дзе сярод іншага навучыўся абыходзіцца са зброяй: пісталетам, аўтаматам Калашнікава (дзіўны выбар зброі для сучаснай Нямеччыны, хаця ў час халоднай вайны ГДР вырабляла копіі Калашнікава), снайперскаю вінтоўкаю. Паказалі дакументы падобнага чалавека, але на іншае імя: Rico Heinemann.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
БТ надае асаблівую ўвагу грашам, але ў іх Крыгер (або перакладнік) блытаецца. Крыгер кажа, у Нямеччыне як санітар зарабляў 2800 еўраў, і гэта было менш, чымся ў палку, з якім ён звязаўся і дзе яму прапанавалі 2000 еўраў за месяц (насамрэч 2800 больш за 2000). У выпадку ягонай гібелі сям’і абяцалі заплаціць 420 тысяч еўраў. Грошай мужчына ў выніку не атрымаў, дабіраўся ў Менск самалётам праз Баку за ўласныя грошы. Прыляцеў у Менск 2 кастрычніка 2023 года.
Крыгер затым кажа, што ведае пра 132 фармаванні замежных наймітаў, якія ваююць ва Украіне. Заяўляе, што адпраўляў запыты ўва ўсе, што здолеў знайсці. Але выявілася, што працэс правярання дакументаў даволі працяглы, а яго гэта не задавальняла. Пагадзіўся ў выніку на прапанову ад фармавання, якое «адгукнулася хутчэй за іншыя, прапанавала ўступіць у свае шыхты, але пасля свайго роду трэнавання, выканання заданняў».
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Далей Крыгер заяўляе, што яго звязалі з «куратарамі з СБУ», якія тэлефанавалі яму «праз мабільны тэлефон праз відэасувязь»: «Са мною размаўляў чалавек у масцы, на заднім плане былі два сцягі: украінскі і невядомы мне, проста розныя палоскі, дзве белыя і чырвоная». Абяцалі дамову з Міністэрствам абароны Украіны і казалі, што звяжуцца з нямецкім урадам, каб Крыгеру дазволілі служыць за мяжою.
У адной з такіх размоваў мужчыну прапанавалі паляцець у Менск і там выконваць заданні, у выпадку поспеху вярнуцца ў Нямеччыну і адтуль ехаць ва Украіну. Затым сказалі выканаць заданне ў Асіповічах, купіць вайсковую куртку, «каб не выбівацца на фоне мясцовых, бо шмат хто там так ходзіць».
У сюжэце паказалі квіток на самалёт з Берліну ў Баку і кадры з камераў відэаназірання, на якіх чалавек, падобны да Крыгера, у Нацыянальным аэрапорце Менск і на нейкім чыгуначным вакзале (падобным да вакзалу ў Асіповічах).
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
У Асіповічах Крыгер сфатаграфаваў «вайсковыя аб’екты», пагрузачную станцыю. Адправіў фота праз мэсэнджар, вярнуўся ў Менск. Атрымаў заданне на наступны дзень зрабіць фота на станцыі Азярышча. Зрабіў фота, выслаў. Увечары 5 кастрычніка атрымаў яшчэ адно заданне: выехаць па каардынатах, знайсці заплечнік.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Знайшоў пад слупам заплечнік вагою 2–3 кг, накрыты травой ці граззю, атрымаў пацверджанне, што гэта той заплечнік, і заданне пакінуць яго каля вагона на станцыі Азярышча – там, дзе ранкам зрабіў фота. Вагона на месцы не было, таму яму далі заданне пакласці заплечнік проста на каляіну. Каля 21:00 ён паклаў заплечнік, куды сказалі.
Пазней паказалі таксама кадры з камеры відэаназірання са сполахам каля пустой чыгуначнай платформы. На кадрах падпісана, што гэта Азярышча, 5 кастрычніка 2023 года, 23:22. Выбух у гэты дзень і час сапраўды быў, шкоду ацанілі на 1639 рублёў, або 516 долараў.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Адметна, што на БТ не расказваюць, што ў заплечніку была выбухоўка і што Крыгер пра гэта ведаў, што меў намер учыніць тэракт або нават дыверсію:


,,

«Цяпер мяне супакойвае, што ніхто не пацярпеў, што не было чалавечых ахвяраў, – кажа Крыгер. – Што ахвяры могуць быць, я думаў. Такія думкі праносіліся ў маёй галаве, але я адганяў іх».


Паклаўшы заплечнік на чыгунцы, мужчына вярнуўся ў гатэль, ранкам 6 кастрычніка дабраўся да аэрапорту, дзе яго і затрымалі. Толькі потым ён даведаўся, што адбыўся нейкі выбух.
Суд над Крыгерам трываў з 16 чэрвеня, ён адзначае, што Нямеччына яго нібы кінула, хоць «урад мусіў змагацца» за яго. Але разам з тым кажа, што на судзе былі прадстаўнікі нямецкай амбасады, а Міністэрства замежных справаў Беларусі раней паведамляла, што кантакты наконт Крыгера з нямецкім бокам былі, Нямеччына праяўляла клопат пра свайго грамадзяніна.
Са слязьмі на вачах Крыгер кажа: баіцца, што ў выпадку расстрэлу цела не аддадуць у Нямеччыну і блізкія не здолеюць з ім развітацца. Дадае, што панічна баіцца, бо ён «не герой». Спадзяецца, што Аляксандр Лукашэнка можа яго памілаваць, бо абышлося без ахвяраў.
Словам Крыгера на БТ не варта верыць. Сілавікі ў Беларусі рэгулярна публікуюць «пакаянныя» відэа, на якіх людзі агаворваюць сябе. Сілавікі не саромеюцца паказваць слядоў катаванняў затрыманых на такіх відэа. Нярэдка людзі гавораць ненатуральнаю канцылярскаю мовай або, мяркуючы з руху вачэй, зачытваюць тэкст, паказаны ім за кадрам. На адным з такіх відэа чалавек нават агаворваў сябе вершам з уласцівымі сілавікам фармулёўкамі.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Беларуская дзяржаўная прапаганда раней паведамляла розныя дэталі справы Рыка Крыгера, але блыталася ва ўласных версіях. Напрыклад, паводле допісаў прапагандысткі Людмілы Гладкай, датаю затрымання спачатку называлі 13 кастрычніка 2023 года, затым 6 кастрычніка. Раней паведамлялі, што мужчыну запрашалі ў Кіеў, але ў сюжэце БТ паказалі, што запрашалі ў Тэрнопаль. Сцвярджалі, што з ім у Telegram размаўляў прадстаўнік СБУ пад нікнэймам Мік, але паказалі толькі ліставанне з іншымі ў Signal. Заяўлялі, што ўсталёўваў выбуховую прыладу, а на БТ апавялі, што прынёс на чыгунку заплечнік з невядомым змесцівам.
З тэлесюжэту вынікае, што Крыгеру 2 кастрычніка пісаў Другі інтэрнацыянальны легіён у складзе Збройных сілаў Украіны. Але гэта было пасля таго, як ён ужо паляцеў у Менск і пасля таго, як, паводле Гладкай, яго 20 верасня завербавалі ўкраінскія спецслужбы. Паводле Гладкай, ён пісаў у батальён «Western» не пазней за гэтую дату, а батальён абвесціў пра стварэнне на 5 дзён пазней. Акрамя таго, БТ заяўляе, што Крыгер «на тэракт пайшоў свядома» – і тут жа паказвае словы мужчыны, якія гэтаму супярэчаць: ён, падобна, не разумеў, што было ў заплечніку, які пакінуў на чыгунцы.
Не паказалі доказаў, што Крыгеру давалі нейкія інструкцыі пра дзеянні ў Беларусі або наагул скіроўвалі ў Беларусь. Паказалі толькі ліставанне, у якім мужчыну запрашаюць звязацца з кімсьці ў мэсэнджары Signal, і што яго ў тым мэсэнджары запрашаюць у ваенкамат ва ўкраінскі Тэрнопаль.
Не паказалі запісаў з камераў назірання, як Крыгер рабіў нешта незаконнае, як фатаграфаваў аб’екты, як забіраў ці закладваў якія-небудзь прадметы.
Не паказалі, каб Крыгер прызнаваўся ў наўмысным злачынстве (хіба ў тым, што фатаграфаваў вайсковую частку) або казаў, што меў намеры прычыніць шкоду людзям ці маёмасці. На відэа БТ ён кажа толькі, што рабіў фота на чыгунцы, а таксама пагадзіўся забраць схаваны заплечнік і прынесці яго да вагона. Крыгер на відэа БТ некалькі разоў падкрэслівае, што ад ягоных дзеянняў ніхто не пацярпеў.
Адметна, што не паказалі новых кадраў з суда – толькі тыя фота, што раней публікавала Гладкая.
Магчыма, з Крыгерам сапраўды звязваліся прадстаўнікі ўкраінскага войска. Але «заданняў» ад іх не паказваюць – таму нельга выключаць, што яму «давалі заданне» не яны, а беларускія ці расейскія сілавікі, якія нейкім чынам атрымалі ягоныя кантакты. Або што заданняў яму зусім не давалі, а ў Менску і Асіповічах мужчына быў з нейкай іншай прычыны. Паказаныя ў сюжэце лісты маглі быць падробленыя.
У БТ паказалі, што Крыгер пісаў на некалькі адрасоў электроннай пошты. Прынамсі з аднаго адрасу адмовілі, яшчэ на тры лісты далі нейкія адказы, якіх не паказалі.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
У пятым лісце напісалі, што набіраюць рэкрутаў і запрашаюць на онлайн-інтэрв’ю. Цікава, што гэты ліст датаваны 2 кастрычніка 2023 года, калі Крыгер ужо вылецеў з Баку і прыляцеў у Менск. Выходзіць, калі яму і давалі заданне ляцець у Менск, то гэта былі не аўтары гэтага ліста.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь 1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Паказаны электронны ліст з адрасу 2legion@ukr.net ад імя Другога інтэрнацыянальнага легіёну, у якім пазначаны нумар тэлефона з пазнакаю Signal. Нумар тэлефона на момант публікацыі недасяжны, па ім няма акаўнту ў Signal. Адрас электроннай пошты ў публічных крыніцах не сустракаецца. На кадрах БТ паказанае ліставанне з двума рознымі акаўнтамі ў Signal: адзін без імя, другі падпісаны як vaxoalavidze97.
Belsat
Belsat
Безыменны кантакт прасіў ехаць ва ўкраінскі Тэрнопаль на плошчу Тралейбусную 10 і там папрасіцца ў Каўказскі легіён. А vaxoalavidze97 скінуў спасылку на «Google Maps», якая вядзе на тэрнопальскі гарадскі ваенкамат на Тралейбуснай 5 (плошчы Тралейбуснай у Тэрнопалі няма, але безыменны кантакт мог памыліцца і мець на ўвазе Тралейбусную 10, гэта будынак побач з ваенкаматам).
Знайсці чалавека, які б карыстаўся нікнэймам vaxoalavidze97 у Signal ці іншых мэсэнджарах і сацсетках, не ўдалося. У асобаў, падпісаных як Vaxo Alavidze або Vakhtang ці Vaxtang Alavidze (Ваха – форма распаўсюджанага грузінскага імя Вахтанг, Алавідзэ – распаўсюджанае грузінскае прозвішча), фота не супадаюць з выяваю карыстальніка ў Signal, якую паказала БТ.
Ва Украіне сапраўды існуе Другі інтэрнацыянальны легіён, у складзе якога ваююць украінцы, беларусы, грузіны ды іншыя. Ён мае сайт, на якім няма кантактаў для сувязі, толькі форма, якую прапануюць запоўніць патэнцыйным рэкрутам.
Абноўлена. Другі інтэрнацыянальны легіён паведаміў «Белсату», што адрас 2legion@ukr.net, паказаны на БТ, не ёсць афіцыйным або неафіцыйным адрасам легіёну. Таксама легіён пакінуў адрасы для афіцыйных запытаў – мы папросім у легіёну разгорнуты каментар пра заявы БТ пра Крыгера.
Чыгуначная станцыя ў Калодзішчах. (Фота: motolkohelp/telegram)

Начны выбух на чыгуначнай станцыі Азярышча. Што вядома на гэты момант?

навіны
Абноўлена. Інтэрнацыянальны легіён абароны Украіны адказаў «Белсату», што не можа даваць інфармацыю аб мінулых, дзейных ці патэнцыйных вайскоўцах. Але адзначыў, што не выконвае задачы СБУ і не перадае асабовы склад у СБУ, задачы выконвае толькі на тэрыторыі Украіны, а не за яе межамі.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10