Украіне – сяброўства ў NATO і ЕЗ, Расеі – касаванне санкцыяў. Ці жыццяздольны «план Трампа»?
26.07.2024, 18:27
Доналд Трамп пасля заявы пра планы ўдзельнічаць у наступных выбарах прэзідэнта ЗША. 15 лістапада 2022 года. (Фота: Jonathan Ernst / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia
«Амерыканскай рацыянальнасці ў расейскага палітычнага кіраўніцтва няма».
«The Wall Street Journal» апублікавала артыкул, прэзентаваны як мірны план Доналда Трампа, што мае спыніць вайну ва Украіне. Аўтары калонкі – экс-дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа і былы дарадца перадвыбарчай кампаніі Трампа Дэйвід Урбан. Сярод пунктаў ёсць сяброўства Украіны ў NATO і касаванне пасля гэтага ўсіх санкцыяў супраць Расеі. Палітолаг Аляксандр Фрыдман у каментары «Белсату» паразважаў, ці можа такі план ажыццявіцца.
Доналд Трамп пасля заявы пра планы ўдзельнічаць у наступных выбарах прэзідэнта ЗША. 15 лістапада 2022 года. (Фота: Jonathan Ernst / Reuters / Forum)
«У той час як Джо Байдэн увязаўся ў вайну праз слабасць, Дональд Трамп можа аднавіць мір з дапамогай сілы», – сцвярджаюць аўтары калонкі ў выданні «The Wall Street Journal» экс-дзяржсакратар Майкл Пампэа і былы дарадца перадвыбарчай кампаніі Трампа Дэйвід Урбан.
Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі шматкроць абяцаў спыніць вайну ва Украіне, аднак ніколі не тлумачыў, як менавіта ён дасць гэтаму рады. Цяпер жа апублікаваны план – аўтарства хоць і не Трампа, але ягоных блізкіх паплечнікаў.
Прапановы такія:
Адначасова Злучаныя Штаты будуць прымушаць чальцоў NATO павялічваць выдаткі на абарону да 3 % ВУП, як таго патрабуюць правілы Альянсу, развіваць уласную абаронную прамысловасць, паляпшаць стасункі з Ізраілем і Саудаўскай Аравіяй, што мае стабілізаваць Блізкі Усход, і саудыты разам з Вашынгтонам паспрабуюць выціснуць Расею з энергетычных рынкаў.
Таксама ў артыкуле згадваецца «раскрыццё энергетычнага патэнцыялу Амерыкі». І хоць ніяк не тлумачыцца, што тут маецца на ўвазе, аўтары запэўніваюць, што энерганосьбіты патаннеюць, і гэта зменшыць прыбыткі Расеі і, адпаведна, ейныя выдаткі на вайну.
Усе гэтыя крокі, як мяркуюць Пампэа і Урбан, прывядуць да неадкладнага спынення агню. Пасля Украіна мусіць як мага хутчэй далучыцца да NATO, а арганізацыя створыць фонд на $ 100 млрд для ўзбраення краіны. Акрамя таго, Еўразвяз мае «хутка прыняць» Украіну і дапамагчы ёй эканамічна. Плюс расейскія рэпарацыі ў выглядзе актываў Банку Расеі, замарожаныя на Захадзе.
Расея ў адказ атрымае касаванне ўсіх заходніх санкцыяў. Яны будуць цалкам адмененыя, калі Украіна стане чальцом NATO і ЕЗ.
У артыкуле пры гэтым ніяк не тлумачыцца, як будзе адноўленая тэрытарыяльная цэласнасць Украіны, а гэта ўваходзіць у супярэчнасць як са статутам NATO, што патрабуе ад патэнцыйных сяброў не мець аніякіх тэрытарыяльных спрэчак, гэтак і з умовамі Расеі для пачатку перамоваў, якія Пуцін назваў у сярэдзіне чэрвеня: аддаць чатыры вобласці – Данецкую, Луганскую, Запарожскую і Херсонскую. Ніводную Расея зараз не кантралюе цалкам. Пра тэрытарыяльную цэласнасць аўтары пішуць толькі, што «ніхто не прызнае акупацыю Расеяй украінскіх тэрыторыяў».
Гісторык і палітолаг Аляксандр Фрыдман у размове з «Белсатам» адзначыў, што варта звярнуць увагу на гэты план, бо і «сур’ёзнае выданне» апублікавала калонку, і аўтары – няпростыя:
,,
«Пампэа – асоба вядомая, ён займаў у час першага тэрміну Трампа пасаду дзяржсакратара, уплываў на вонкавую палітыку ЗША. Чалавек, які пасля таго, як Трамп сышоў са сваёй пасады, захаваў яму вернасць і які ў пэўным сэнсе належыць на атачэння Трампа, чалавек уплывовы; імаверна, у яго нават будзе нейкая пасада, калі Трамп пераможа на выбарах, таму я б падыходзіў да гэтага сурʼёзна».
Аналітык мяркуе, што апублікаваны тэкст – толькі частка больш шырокага плана, хаця відавочна хоча кампрамісу і сканчэння вайны. Толькі якой цаною?
«Мы не бачым з пункту гледжання Расеі нейкага памкнення да кампрамісу. Трамп відавочна жадае нейкага кампрамісу, гэты кампраміс можа быць для Украіны досыць дрэнны. Напрыклад, тое, што Украіна пазбавіцца Крыму і вымушаная будзе прызнаць Крым часткаю Расеі. Але Расеі гэтага замала, Расея мае жорсткія патрабаванні, і калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, яна плануе працягваць вайну», – падкрэсліў Фрыдман.
Ён не выключае эскалацыі вайны, калі Крэмль не пагодзіцца на прапановы, якія патэнцыйна можа высунуць Трамп:
«Калі Расея на іх не пагодзіцца, тады Трамп можа кардынальна змяніць сваю пазіцыю, і тады прыйдзе тое, што згадваецца ў гэтым артыкуле: і што Украіна будзе прынятая ў НАТА, і што Украіна атрымае якасна зусім іншую зброю, і што Украіне будзе дазволена біць углыб Расеі. Гэта будзе такога кшталту прымус Расеі да кампрамісных адкрытых перамоваў».
Суразмоўца «Белсату» мяркуе, што калі дойдзе да такога жорсткага прымусу Масквы да перамоваў, Беларусь можа быць яшчэ больш уцягнутая ў вайну, бо Расеі спатрэбяцца ўсе магчымыя рэсурсы:
,,
«Калі ў выніку адбудзецца новая фаза эскалацыі, і тое, што ў артыкуле згадваецца, – дазвол біць углыб Расеі, прыняцце Украіны ў NATO – то гэта можа яшчэ больш зацікавіць Маскву ў выкарыстанні беларускага рэсурсу, каб ужо выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы, што ёсць у гэтай вайне. Так што тут сітуацыя вельмі хісткая, і вось імплементацыя гэтых прапановаў можа сапраўды прывесці да таго, што Беларусь яшчэ больш шчыльна будзе ўцягнутая ў вайну».
Палітолаг сумняецца ў жыццяздольнасці апублікаванага плану, бо не ўлічвае прычынаў, з якіх Расея пачала вайну, не ўлічвае расейскі імперыялізм. Трамп – камерсант і не разважае «у катэгорыях эмоцыяў, імперыялістычных пачуццяў, яны яму незразумелыя».
«Яго цікавіць найперш эканамічна-прагматычны бок. А што датычыць Пуціна, там зусім іншая гісторыя. Там у гэтай вайне, што распачала Расея, прагматызму абсалютна няма, там ёсць пачуцці, жаданне панаваць, імперыялістычныя рэфлексы. Калі Трамп выйдзе з такімі прапановамі, дык хутчэй за ўсё Расея ад іх адмовіцца, бо там зусім іншыя жаданні і памкненні, і вось той амерыканскай рацыянальнасці, што прысутнічае ў прапановах, у расейскага палітычнага кіраўніцтва няма», – падсумаваў Аляксандр Фрыдман.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (982 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.