навіны

Беларуса затрымалі па вяртанні з Польшчы

Затрыманы малады чалавек, як сцвярджаюць сілавікі, на кадрах аператыўных здымак, знятых падчас пратэстаў у 2020 годзе. (Фота: скрыншот з відэа ў тэлеграм-канале сілавікоў)

podpis źródła zdjęcia

Маладога чалавека затрымалі яшчэ ў пачатку чэрвеня.

Праўладны тэлеграм-канал паведаміў аб затрыманні беларуса, які ў 2020 годзе браў удзел у пратэсных акцыях у Берасці.
Затрыманы малады чалавек, як сцвярджаюць сілавікі, на кадрах аператыўных здымак, знятых падчас пратэстаў у 2020 годзе. (Фота: скрыншот з відэа ў тэлеграм-канале сілавікоў)
Затрыманы малады чалавек, як сцвярджаюць сілавікі, на кадрах аператыўных здымак, знятых падчас пратэстаў у 2020 годзе. (Фота: скрыншот з відэа ў тэлеграм-канале сілавікоў)
На відэа, знятым сілавікамі, малады чалавек кажа, што яго завуць Уладзіслаў Вітальевіч. Ён «сазнаецца» на камеру, што браў удзел у пратэстах у 2020 годзе.
Пазней малады чалавек пераехаў у Польшчу, дзе вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў ахоўнкам.
Пасля заканчэння ўніверсітэту ён вырашыў вярнуцца на радзіму і быў затрыманы на мяжы.
Згодна з інфармацыяй «Медыязоны», маладога чалавека затрымалі яшчэ ў пачатку чэрвеня.
У паведамленні сілавікоў гаворыцца, што хлопец «бліжэйшую будучыню будзе праводзіць за кратамі». Пакуль невядома, якія абвінавачанні выстаўленыя Уладзіславу.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10