Мадура абвешчаны прэзідэнтам Венесуэлы на трэці тэрмін
29.07.2024, 07:59
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нікаляс Мадура. (Фота: Nicolás Maduro / Facebook)
podpis źródła zdjęcia
Гэта трыумф міру і стабільнасці, заявіў Мадура.
Нікалас Мадура зноў абвешчаны прэзідэнтам Венесуэлы. Нацыянальная выбарчая рада заявіла, што ён набраў 51 % галасоў пасля падліку 80 % бюлетэняў, піша «Reuters».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Нікаляс Мадура. (Фота: Nicolás Maduro / Facebook)
Нацыянальная выбарчая рада паведаміла, што кандыдат ад апазіцыі Эдмунда Гансалес набраў 44 % галасоў, хоць апазіцыя раней заявіла, што ў яе ёсць «прычыны святкаваць», і папрасіла прыхільнікаў працягваць сачыць за падлікам галасоў.
Нікаляс Мадура заявіў, што ягонае пераабранне – гэта трыумф міру і стабільнасці, і паўтарыў: выбарчая сістэма ў Венесуэле празрыстая. Тое ж ён казаў падчас перадвыбарчай кампаніі.
Апытанне ад кампаніі «Edison Research», вядомай даследаваннямі выбараў у ЗША, прадказала, што Гансалес атрымае 65 % галасоў, а Мадура – 31 %.
Мясцовая кампанія «Meganalisis» прагназавала 65 % галасоў за Гансалеса і крыху менш за 14 % за Мадуру.
Апазіцыя заявіла, што выбарнікі выбралі перамены пасля 25 гадоў кіравання сацыялістычнай партыі.
«Вынікі немагчыма схаваць. Краіна мірна абрала перамены», – напісаў Гансалес у сваім допісе ў X напярэдадні абвяшчэння вынікаў.
,,
«У Венесуэлы – новы абраны прэзідэнт, і яго завуць Эдмунда Гансалес Урут’я. Перамога была абсалютная. Мы перамаглі абсалютна ўва ўсіх штатах краіны», – заявіла 56-гадовая былая дэпутатка з апазіцыі Марыя Карына Мачада.
Падчас перадвыбарчай кампаніі ўлады Венесуэлы ўсяляк перашкаджалі ўдзелу апазіцыі ў выбарах. Фаварытка апазіцыі Марыя Карына Мачада не здолела заставацца кандыдаткаю пасля таго, як Вярхоўны Суд абвінаваціў яе ў закліках да санкцыяў і сувязях з палітыкам Хуанам Гуаідо, які быў вымушаны з’ехаць з Венесуэлы пад пагрозаю рэпрэсіяў.
Яшчэ адна апазіцыйная прэтэндэнтка на месца прэзідэнта, Карына Ёрыс, не здолела зарэгістравацца праз збой у электроннай сістэме рэгістрацыі.