навіны

Ва Украіне ліквідавалі канал увозу фальшывых медпрэпаратаў з Беларусі і Расеі

Фальшывыя лекі і грошы, якія знайшлі ў валыняніна. (Фота: Офіс Генерального прокурора / Facebook)
Фальшывыя лекі і грошы, якія знайшлі ў валыняніна. (Фота: Офіс Генерального прокурора / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Іх завозілі праз Польшчу.

Пракуратура Валынскай вобласці Украіны ліквідавала канал нелегальнага ўвозу ва Украіну фальшывых медычных прэпаратаў расейскай і беларускай вытворчасці. Пра гэта паведамляе Офіс генеральнага пракурора Украіны.
Фальшывыя лекі і грошы, якія знайшлі ў валыняніна. (Фота: Офіс Генерального прокурора / Facebook)
Фальшывыя лекі і грошы, якія знайшлі ў валыняніна. (Фота: Офіс Генерального прокурора / Facebook)
Паводле следства, валынянін з саўдзельнікамі стварыў схему дастаўкі фальсіфікату праз Польшчу ва Украіну. Падробленыя лекі яны прадавалі праз інтэрнэт-крамы, сацсеткі і каналы ў мэсэнджарах.
«У ходзе праведзеных санкцыянаваных судом ператрусаў па месцах захоўвання медпрэпаратаў і пражывання фігурантаў праваахоўнікі канфіскавалі расейскія і беларускія Медыкаменты, грашовыя сродкі ў рознай валюце эквівалентнай больш за 2 млн грн, чарнавыя запісы, таварна-транспартныя накладныя аб паштовых адпраўленнях лекавых сродкаў», – расказвае Офіс генеральнага пракурора Украіны.
Фальшывыя лекі, якія знайшлі ў валыняніна. (Фота: Офіс Генерального прокурора / Facebook)
Фальшывыя лекі, якія знайшлі ў валыняніна. (Фота: Офіс Генерального прокурора / Facebook)
Следчыя дзеянні праводзіліся ў рамках крымінальнай вытворчасці па факце набыцця, перавозкі, перасылкі, захоўвання з мэтай збыту і збыту фальсіфікаваных лекавых сродкаў (частка 1 артыкула 321-1 КК Украіны).
Грошы, якія знайшлі ў валыняніна. (Фота: Офіс Генерального прокурора / Facebook)
Грошы, якія знайшлі ў валыняніна. (Фота: Офіс Генерального прокурора / Facebook)
Біўні мамантаў, якія выявілі ў кантрабандыстаў. (Фота: gpk.gov.by)
У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў біўняў мамантаў навіны
Цяпер устанаўліваюцца ўсе датычныя да схемы. Таксама прызначаны шэраг экспертыз і вырашаецца пытанне аб накладанні арышту на канфіскаваную маёмасць.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10