навіны

Вострая кішачная інфекцыя выяўленая ў дзіцячым цэнтры пад Берасцем у дзяцей і кухараў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 06 траўня 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 06 траўня 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Захварэлі 11 чалавек.

Вострая кішачная інфекцыя выяўлена ў 7 дзяцей і 4 работнікаў харчаблока дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтру «Сасновы Бор» у Берасцейскай вобласці, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 06 траўня 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь. 06 траўня 2021 года. (Фота: АК / Белсат)
Дзяцей з інфекцыяй змясцілі ў ізалятар пад назіранне лекара. Адзначаецца, што іх стан здавальняючы і ўскладненняў удалося пазбегнуць.
«Што тычыцца работнікаў харчаблока, то спецыялісты, у якіх выяўлены норавірус – адхіленыя ад працы. З персаналам праведзены пазапланавы занятак, Усе работнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, узмоцнены дэзрэжым, кантроль забяспечаны за персаналам з боку дзяжурнага персаналу і спецыялістаў санэпідслужбы», – адзначае Міністэрства аховы здароўя.
Летам трэба быць асабліва ўважлівымі да ежы. Ведамства падкрэслівае, што ў гэты час ствараюцца аптымальныя ўмовы для размнажэння і назапашвання большасці ўзбуджальнікаў кішачных інфекцыяў, і як следства – узрастае верагоднасць узнікнення харчовых атручванняў і вострых кішачных інфекцыяў.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10