Істотныя прасоўванні расейцаў на Данбасе. Што адбываецца ва Украіне?
29.07.2024, 09:48
Ратавальнікі і валанцёры прыбіраюць завалы і шукаюць пацярпелых пасля расейскай атакі на галоўную дзіцячую больніцу краіны «Ахматдыт» у Кіеве, Украіна. 8 ліпеня 2024 года.
podpis źródła zdjęcia
«Белсат» аналізуе вынікі чарговага тыдня поўнамаштабнай вайны
«Белсат» аналізуе вынікі чарговага тыдня поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра становішча на фронце на дзень 29 ліпеня чытайце ў нашым матэрыяле.
Ратавальнікі і валанцёры прыбіраюць завалы і шукаюць пацярпелых пасля расейскай атакі на галоўную дзіцячую больніцу краіны «Ахматдыт» у Кіеве, Украіна. 8 ліпеня 2024 года.
На поўначы Харкаўскай вобласці цягам апошняга тыдня працягваліся баі ў ваколіцах Глыбокага і Старыцы, а таксама на тэрыторыі Ваўчанску і яго ваколіцаў. Прарасейскія крыніцы пішуць, што Узброеным сілам РФ, нягледзячы на сталыя атакі з боку праціўніка, удалося ўтрымаць пазіцыі ў Глыбокім і ўсталяваць поўны кантроль над сялом у яго адміністрацыйных межах.
У сваю чаргу праўкраінскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што расейцы на гэтым участку паступова назапашваюць сілы для далейшага правядзення штурмавых дзеянняў.
У Старыцы баі лакалізуюцца на паўднёвых ускрайках, але пакуль украінскім вайскоўцам не ўдаецца замацавацца, бо праціўнік трымае тэрыторыю пад агнявым кантролем за кошт нанясення ўдараў з вышыняў на поўначы ад сяла.
У Ваўчанску асноўныя баявыя дзеянні ідуць у раёне шматпавярховай забудовы, а таксама на тэрыторыі Агрэгатнага заводу. Ёсць паведамленні, што за апошні час Збройным сілам Украіны ўдалося вярнуць частку пазіцыяў з поўначы ад ракі Воўча, аднак агульная сітуацыя ў горадзе істотна не змянілася.
Такім чынам на паўночным фронце УС РФ па-ранейшаму паспяхова стрымліваюць сілы праціўніка, якія раней былі тэрмінова перакінутыя з іншых участкаў. Такая тактыка дазволіла расейцам істотна аслабіць абарону ЗСУ на стратэгічнага больш важных кірунках.
На паўночным усходзе Украіны ініцыятыва застаецца за расейскімі вайскоўцамі, якія ціснуць па ўсёй лініі сутыкнення, імкнучыся выявіць слабыя месцы ў абароне праціўніка. Асноўныя заданні на абодвух кірунках, купянскім і ліманскім, – выціснуць Збройныя сілы Украіны на захад за рэкі Аскіл і Жарабец. Праўкраінскія крыніцы прызнаюць, што на асобных участках войскі РФ маюць лакальныя поспехі, але пры гэтым пакуль ЗСУ ўдаецца кантраляваць сітуацыю, што найперш дасягаецца за кошт ужывання ўдарных дронаў, якія знішчаюць лагістыку праціўніка на адлегласці да шасці кіламетраў ад лініі сутыкнення.
Падобным чынам выглядае сітуацыя ніжэй па фронце – на сівэрскім і краматорскім кірунках у паўночнай частцы Данецкай вобласці. Прарасейскія тэлеграм-каналы заяўляюць пра невялікі рух на асобных участках фронту, у прыватнасці на поўначы ад Часавага Яру, але гэтыя поспехі пакуль ніяк не ўдаецца развіць да сапраўднага прарыву абароны праціўніка. Пры гэтым адзначаецца, што ініцыятыва войскаў РФ у першую чаргу звязаная з перавагай іх у жывой сіле.
Наступствы ракетнага ўдару па шматпавярховым доме ў Дняпры, Украіна. 29 чэрвеня 2024 года. (Крыніца: dsns_telegram / Telegram)
У больш складаным становішчы цяпер Сілы абароны Украіны ў цэнтральнай частцы Данецкай вобласці.
На тарэцкім кірунку (ваколіцы аднайменнага гораду) па-ранейшаму захоўваецца пагроза атачэння ЗСУ на ўчастку паміж Нью-Ёркам і Паўднёвым.
У гэты ж час на суседнім, пакроўскім кірунку расейцы ў сярэдзіне мінулага тыдня атачылі групоўку ўкраінцаў у ваколіцах Прагрэсу. Рух УС РФ на гэтым участку чытаўся загадзя, бо ім было неабходна расшырыць зону кантролю пасля ранейшага прарыву да сяла Ваздвыжанка. Паводле аналітыкаў праекту «Deepstate», у выніку вайскоўцам ЗСУ ўсё ж удалося выйсці з боем з атачэння без стратаў у асабовым складзе, але факт стварэння такой сітуацыі сведчыць пра істотныя праблемы ва ўкраінцаў.
Правал на гэтым участку ў далейшым прывёў да захопу суседняга да яго сяла Воўча. Акрамя гэтага, расейцы працягнулі рухацца на захад уздоўж чыгуначнай лініі да Навагродаўкі і выйшлі да ўскрайкаў Іванаўкі і Вясёлага.
Ніжэй па фронце Узброеныя сілы РФ захапілі Яўгенаўку і амаль занялі Навасёлаўку Першую.
Яшчэ далей на поўдзень, паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, Збройныя сілы адышлі з сяла Яснабродаўка, апасаючыся атачэння ўжо на гэтым участку фронту.
На курахаўскім кірунку войскі РФ узялі пад свой кантроль большую частку Краснагораўкі: пазіцыі ЗСУ захоўваюцца толькі на паўночна-заходніх ускрайках паселішча. Нагадаем: баі за горад распачаліся ў пачатку 2024 года.
На думку «Deepstate», агулам прасоўванні расейцаў у Данецкай вобласці звязаныя найперш з іхнаю татальнаю перавагай у жывой сіле.
Больш спакойнаю выглядае лінія сутыкнення на поўдні Украіны. На так званым урэмаўскім выступе на мяжы Данецкай і Запарожскай вобласцяў баі лакалізуюцца ў ваколіцах Уражайнага, але істотных зменаў пакуль не назіраецца.
Падобным чынам развіваецца сітуацыя і ў цэнтральнай частцы Запарожскай вобласці: тут расейцы працягваюць ціснуць у ваколіцах Арэхава, але пакуль маюць толькі лакальныя поспехі.
У Херсонскай вобласці трываюць баі ў астраўной зоне Дняпра.
Пры ўсім гэтым відавочна, што паўднёвы фронт для Узброеных сілаў РФ цяпер другасны, і сур’ёзныя змены тут на гэты момант малаімаверныя.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.