навіны

«Чаго наровішся, давай!» Беларуска абвінаваціла выхадца з Цэнтральнай Азіі ў спробе гвалту ў Варшаве

Напад на беларуску запісала камера відэаназірання. Варшава, Польшча. 26 ліпеня 2024 года. (Крыніца: the-warsaw.com)
Напад на беларуску запісала камера відэаназірання. Варшава, Польшча. 26 ліпеня 2024 года. (Крыніца: the-warsaw.com)
podpis źródła zdjęcia

Мужчына размаўляў з ёй па-расейску, спрабаваў задраць футболку і пацалаваць.

У Варшаве мужчына напаў на беларуску, спрабаваў задраць футболку і намагаўся пацалаваць. Дзяўчыне ўдалося адбіцца, і зламыснік уцёк. Яна расказала выданню «The Warsaw», што мужчына размаўляў з ёй па-расейску, ён, імаверна, выхадзец з Цэнтральнай Азіі.
Напад на беларуску запісала камера відэаназірання. Варшава, Польшча. 26 ліпеня 2024 года. (Крыніца: the-warsaw.com)
Напад на беларуску запісала камера відэаназірання. Варшава, Польшча. 26 ліпеня 2024 года. (Крыніца: the-warsaw.com)
Інцыдэнт адбыўся ў раёне Жалібаж недалёка ад цэнтру Варшавы ўвечары 26 ліпеня, калі беларуска вярталася дадому пасля працы. Незнаёмы мужчына, які размаўляў па-расейску, спрабаваў з ёй пазнаёміцца, спачатку прасіў дапамагчы знайсці нейкую вуліцу, потым стаў пытацца, ці замужам дзяўчына і чаму ходзіць адна так позна.
Калі яны дайшлі да пад’езду дому, дзе яна жыве, мужчына таргануў яе за завушніцу, намагаўся задраць футболу, схапіў за валасы і спрабаваў пацалаваць, сказаўшы: «Чаго наровішся, давай!»
Дзяўчына спачатку ўдарыла зламысніка локцем, а потым кулаком, пасля гэтага ён уцёк. Паводле беларускі, гэта быў нарадзінец адной з цэнтральнаазіяцкіх рэспублік.
У паліцыю пацярпелая пакуль не звярталася.
Напрыканцы чэрвеня ў Варшаве недалёка ад Гданьскага ўзбярэжжа трое палякаў напалі на 29-гадовую беларуску Кацярыну ў выніку канфлікту на роварнай сцежцы, а ў сакавіку ахвяраю агрэсараў у варшаўскім раёне Воля стала 22-грамадзянка Беларусі, якую пераблыталі з украінкаю.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10