«Зрабілі бязвіз, каб свет пабачыў ушлёпкаў». На мяжы выспявае бунт, хочуць пісаць Лукашэнку і клікаць ГУБАЗіК
29.07.2024, 15:59
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Падарожнікі незадаволеныя вялікімі чэргамі і «ўлезунамі».
Градус нянавісці да берасцейцаў расце: і без таго доўгае чаканне на мяжы робіцца яшчэ даўжэйшым праз «улезуноў» і гандляроў месцамі ў чарзе. Бальшыня такіх «бізнесоўцаў» – на аўтах з нумарамі першага рэгіёну. У Telegram-чатах абмяркоўваюць, як прыцягнуць улады да развязання праблемы, хочуць пісаць у адміністрацыю Лукашэнкі і клікаць на мяжу АМАП з ГУБАЗіКам.
пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь (Фота: Міра Ляселішская / Белсат)
Як толькі не называюць берасцейцаў, якія зарабляюць на мяжы. Жыхары рэгіёну возяць туды-сюды тавары, што можна выгадна прадаць або ў Польшчы, або ў Беларусі дзякуючы розніцы ў коштах. Калі стаяць содні ў чарзе, аніякай выгады не будзе, таму адзінае выйсце – абмінаць яе.
Калі чарга пачынае рухацца, аўты (пераважна зарэгістраваныя ў Берасцейскай вобласці) не падсоўваюцца, пакідаючы месца перад сабою. У такія дзіркі і ўціскаюцца «бізнес-партнёры». Акрамя таго, гэтыя месцы прадаюць ахвочым. Яшчэ бывае, што кіроўцы спрабуюць улезці, сцвярджаючы, што «я тут стаяў, проста ад’язджаў».
Вось і атрымліваецца, што бліжэй да шлагбаума нейкі рух ёсць, аднак да хваста чаргі гэты рух не даходзіць, бо месца, вызваленае аўтамі, што трапілі ў пункт пропуску, займаюць «улезуны».
«Беларусь – цудоўная краіна, аднак усе станоўчыя ўражанні знікаюць пасля стасункаў з прымежным быдлам. Зрабілі бязвіз, каб увесь свет пабачыў і даведаўся пра гэтых ушлёпкаў?» – напісаў адзін падарожнік.
Сумленным берасцейцам, якія, як усе, пакутліва стаяць у чарзе, параілі звярнуцца да дэпутатаў:
«Вы там маеце мясцовых дэпутатаў саветаў розных узроўняў. Схадзіце да іх на прыём. Яны маюць права накіроўваць дэпутацкія запыты ў адпаведныя інстанцыі. Агулам усіх берасцейцаў у чаце не зневажаюць, а толькі самых адметных».
Іншы карыстальнік упэўнены, што развязаць праблему можна сіламі аднаго толькі кіраўніка УУС Берасцейскага аблвыканкаму, які можа арганізаваць сталае дзяжурства перад «Варшаўскім мостам» работнікаў ДАІ, а таксама патрульна-паставой службы або АМАПу:
«Дадаткова берасцейскаму ГУБАЗіКу загадаць злавіць адмінаў Telegram-чатаў, дзе гандлююць чаргою, і завесці якую-небудзь крымінальную справу, падставы знойдуцца. Давесці да суда з рэальным тэрмінам аднаго – двух дзеячаў. Падаткавікі сваімі аператыўнымі захадамі могуць за дзень без высілкаў злавіць дзясятак гандляроў. І паралельна «Белмытсэрвісу» займацца пашырэннем зоны чакання і ўпарадкаваннем інфраструктуры».
Адна жанчына паабяцала, што напіша скаргу ў адміністрацыю Лукашэнкі.
«Вашая краіна запрашае еўрапейцаў з 35 краінаў наведаць з «бязвізам» і пабачыць на свае вочы, як жыве Беларусь, а тут сустракаюць 90-я, і «толікі» ў шлёпках прапануюць свае паслугі. Гэта не кажучы пра стаўленне да сваіх законапаслухмяных і прыстойных грамадзянаў, якія вымушаныя стаяць соднямі на мяжы. Здзіўленыя бяздзеяннем праваахоўных органаў, мясцовых чыноўнікаў, «Белмытсэрвісу», абыякавасці шмат якіх грамадзянаў. Дзе вашыя сілы правапарадку, падаткавікі, мясцовыя ўлады, дэпутаты ўсіх узроўняў, СМІ, папулярныя блогеры Беларусі? Чаму не асвятляюць і не развязваюць гэтую праблему?» – напісаў, як выглядае, замежны грамадзянін.
Яму ніхто не адказаў, што сілавікі занятыя палітычным пераследам і тымі, хто здымае чэргі на відэа, свабодных медыяў у краіне не засталося, а чыноўнікі і дэпутаты не ініцыятыўныя і дзеяць толькі пасля сігналу зверху. Зрэшты, пісаць пра гэта ў публічным чаце можа быць небяспечным.
Чарга да пункту пропуску «Варшаўскі мост». Берасце, Беларусь. 29 ліпеня 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
Падарожнікі пры гэтым згадалі сюжэт, што паказала на выходных дзяржаўнае тэлебачанне. Прапагандысты абвінавацілі ў калапсе на мяжы суседзяў, казалі пра «польскае бязмежжа», не назвалі прычынаў закрыцця іншых пунктаў пропуску, прывялі заяву міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага пра магчымае закрыццё мяжы і аніяк не згадалі тых самых «улезуноў», якіх у чатах называюць «толікамі».
25 ліпеня кіраўнік МЗС Польшчы не выключыў, што мяжа з Беларуссю будзе цалкам закрытая, бо «рэжым можа нам не пакінуць іншай магчымасці».
«Беларусь з надуманых падставаў пасадзіла еўрапейскі самалёт у Менску, каб арыштаваць дысідэнта, за што атрымала еўрапейскія санкцыі і ў выніку выйшла з пагаднення аб рэадмісіі. Цяпер колькасць нелегальных спробаў парушэння польскай, еўразвязаўскай мяжы крыху знізілася, але мы бачым, што рэжым расейскі, беларускі выкарыстоўвае гэта, уключае і выключае наплыў мігрантаў у адпаведнасці з нейкімі палітычнымі інструкцыямі. Так сябе не паводзіць добры сусед. Беларусь мусіць нешта зрабіць, каб палепшыць стасункі», – заявіў Сікорскі, адзначыўшы, што ў Менску ведаюць, што трэба зрабіць: вызваліць Пачобута і спыніць нелегальных мігрантаў.
У Telegram-чатах, дарэчы, заўважаюць, што адкрыццё іншых пунктаў пропуску палепшыла б сітуацыю на мяжы з Польшчаю, аднак ніхто не абвінаваціў суседнюю краіну ў тым, што яна нібыта проста так усё пазакрывала і пагражае цалкам спыніць рух.
Тым часам з’явілася інфармацыя, што аднаму прадпрымальнаму грамадзяніну, які прапаноўваў купіць месца ў чарзе, сёння разбілі нос:
,,
«З разбітым носам пайшоў да міліцэйскага УАЗіка і паскардзіўся, што яго пабілі прыстойныя сумленныя людзі. У выніку прыйшлі двое ППСнікаў, пачалі пытацца, што і як, народ з сямі мужыкоў сказаў, што яго ніхто не біў, а ён сам упаў. І на гэтым усё».
Выглядае, пагроза не толькі быць пакараным штрафам за нелегальны гандаль, але і быць пабітым, пакуль не спыняе.
«Прыехаў у канец чаргі. І традыцыйна адразу ж паступіла прапанова праехаць наперад за $», – напісаў адзін падарожнік.
Людзі ў чарзе раяць месца не купляць:
«Хвост, не надумайцеся купляць чаргу, калі не жадаеце, каб вас з ганьбаю выштурхнулі з яе на заездзе ў зону чакання».
Аўтобусная чарга ў пункце пропуску «Каменны Лог» у бок Літвы. 29 ліпеня 2024 года. (Фота: granica_bypl / Telegram)
Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту на 16 гадзінаў, выезду ў Польшчу чакае 350 аўтаў. Тыя, хто сёння мінуў мяжу, сведчаць, што на гэта спатрэбілася ажно 32 гадзіны.
У Тэрэспалі ў бок Беларусі надзіва пуста, толькі некалькі легкавікоў, хаця ў нядзелю чакалі 11 гадзінаў.
Аўтобусаў у Берасці цяпер 30, час чакання – каля 14 гадзінаў. Невялікая чарга сабралася і на тым баку, гэтым часам у Беларусь заязджаюць аўтобусы, што прыехалі ў Тэрэспаль апоўначы.
У «Каменным Лозе» налічылі 100 легкавікоў. Падарожнікі, якія сёння трапілі ў Літву, пішуць, што чакалі 17 гадзінаў. Шлях дадому з раніцы быў свабодны, мяжу міналі за 3,5 гадзіны, цяпер там назбіралася 60 аўтаў.
Аўтобусаў у бок Літвы зараз 7. Як сведчаць у чатах, час чакання сягае 10–11 гадзінаў. На шляху дадому давядзецца затрымацца на 4–5 гадзінаў.
Пасажыры сведчаць, што на памежным пераходзе перабоі з электрычнасцю – гэта наступствы моцнага ветру, і афармленне можа зацягнуцца.
У «Беняконях» – 100 машынаў. У чарзе давядзецца неяк бавіць каля 18 гадзінаў. У «Шальчынінкаі» ў бок Беларусі чаргі няма, мяжу мінаюць меней чымся за дзве гадзіны.
Аўтобусы ў Літву «пралятаюць» за дзве гадзіны, чаргі няма. Такі ж хуткі дагляд у зваротным кірунку.
У чарзе ля «Грыгораўшчыны» – 15 легкавых машынаў. Час чакання – каля чатырох гадзінаў. У бок Беларусі чаргі няма: на ўсё патрабуецца дзве гадзіны.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.