навіны

«Хізбала» ударыла ракетай па спартовай пляцоўцы ў ізраільскім пасёлку. Загінулі дзеці

Спартовая пляцоўка ў пасёлку Маджаль-Шамс, куды прыляцела ракета. (Крыніца: allisrael.com)
Спартовая пляцоўка ў пасёлку Маджаль-Шамс, куды прыляцела ракета. (Крыніца: allisrael.com)
podpis źródła zdjęcia

Ізраіль кажа пра набліжэнне да вайны з «Хізбалой».

Увечары 27 ліпеня ваенізаваная ліванская групоўка «Хізбала» атакавала ракетамі ізраільскі пасёлак Маджаль-Шамс на Галанскіх вышынях. Адна з ракет трапіла на спартовую пляцоўку, дзе дзеці гулялі ў футбол. Вядома пра 11 загінулых.
Спартовая пляцоўка ў пасёлку Маджаль-Шамс, куды прыляцела ракета. (Крыніца: allisrael.com)
Спартовая пляцоўка ў пасёлку Маджаль-Шамс, куды прыляцела ракета. (Крыніца: allisrael.com)
Ад ракетнага ўдару пацярпелі дзеці і маладыя людзі ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў. 34 параненыя былі дастаўленыя ў гарадскую лякарню. 17 з іх знаходзяцца ў крытычным стане. 11 дзяцей загінулі.
Пасля атакі міністр замежных справаў Ізраілю Ісраэль Кац заявіў, што краіна набліжаецца да вайны з «Хізбалой».


,,

«Мы набліжаемся да моманту татальнай вайны на поўначы супраць «Хізбалы», – цытуе кіраўніка ізраільскага МЗС тэлеграм-канал N12chat.


Прэс-служба ізраільскай арміі Цагаль заявіла, што «Хізбала» нясе адказнасць «за забойства нявінных дзяцей».


,,

«Мы будзем дзейнічаць у адпаведнасці з цяжкасцю здарэння. Гэта самы сур’ёзны інцыдэнт з моманту тэрарыстычнай атакі 7 кастрычніка», – гаворыцца ў заяве Цагалю.


Ізраільскія СМІ таксама цытуюць крыніцы ў сілах бяспекі:
«Адказ будзе не такі, як звычайна».
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10