навіны

Крыгер невінаваты, заявіў «BELPOL» па выніках уласнага расследавання «тэракту» на чыгунцы

Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь–1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь–1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
podpis źródła zdjęcia

«Ён нарваўся на падстаўны інтэрнэт-акаўнт лукашэнкаўскіх сілавікоў».

Беларуская арганізацыя «BELPOL» апублікавала 31 ліпеня высновы ўласнага расследавання, праведзенага пры ўдзеле супольнасці чыгуначнікаў, аб справе грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, якога ў Беларусі асудзілі на расстрэл нібыта за «тэракт», а затым памілавалі. Выснова «BELPOL» – Крыгер невінаваты.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь–1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь–1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Рыка Крыгер (Rico Krieger) быў затрыманы ў Беларусі 6 кастрычніка 2023 года. Яго асудзілі на смяротнае пакаранне 21 чэрвеня 2024 года, абвінаваціўшы ў «тэрарызме». Нібыта ён прынёс выбухоўку на станцыю Азярышча. Аляксандр Лукашэнка 30 ліпеня пастанавіў памілаваць Крыгера, хоць сам смяротны прысуд супярэчыў міжнародным абавязальніцтвам Беларусі. Прапаганда сцвярджала, што Крыгер працаваў на ўкраінскія спецслужбы, але блыталася ў сваіх версіях.
«BELPOL» расказвае, што па звестках Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі выбух каля станцыі «Азярышчы» адбыўся 5 лістапада 2023 года. Месца выбуху – край станцыі, у 600 метрах ад вакзалу між другаснымі каляінамі № 4 і № 6 (пятай там няма), якія выкарыстоўваюцца пераважна для манеўраных і пагрузачна-разгрузачных работаў, а рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў ідзе ў асноўным па каляінах 1–3.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь–1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь–1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
У выніку выбуху быў пашкоджаны адзін пралёт, разбураныя дзве шпалы, парушаная геаметрыя рэек. Наступствы выбуху на наступны дзень паправілі за дзве гадзіны. Шкоду ацанілі ў 1639 рублёў 66 капеек – каля 491 долара.


,,

«Важны момант – пасля ўказанага выбуху чыгуначны рух па станцыі „Азярышча“ не перакрываўся і каляіны на прадмет выяўлення іншых выбуховых прыладаў не абследаваліся», – заўважае «BELPOL».


Пры тым у падобнай сітуацыі, калі Камітэт дзяржаўнай бяспекі 4 верасня 2023 года затрымліваў «тэрарыстаў» у раёне станцыі «Коханава», чыгуначны рух перакрывалі на дзве гадзіны, хоць выбухоўку тады не знайшлі.
На «Азярышчы» перыядычна адбываюцца пагрузка і выгрузка вайсковай тэхнікі, бо побач са станцыяй размешчаныя некалькі беларускіх вайсковых фармаванняў. Але менавіта перад выбухам ніякія вайсковыя перавозкі праз станцыю не планаваліся, а перавозак для расейскіх вайскоўцаў праз станцыю не было каля шасці месяцаў. За паўгадзіны да выбуху і праз паўгадзіны пасля праз каляіны № 4 і № 6 наогул не планавалася ніякага руху.


Пры тым месца выбуху трапляе пад агляд камераў назірання, паблізу ёсць жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, дзве аўтамабільныя дарогі, сцяжынка праз чыгунку – месца даволі «ажыўленае».
І ў такім месцы заклалі выбухоўку, якая, сыходзячы з магутнасці і часу выбуху, ніяк не магла перашкодзіць чыгуначнаму руху, не кажучы ўжо пра шкоду вайсковым перавозкам ці небяспеку пасажырскім цягнікам. «BELPOL» называе «вельмі дзіўнымі» такія акалічнасці «тэракту».
Таксама «BELPOL» знайшоў шэраг нестыковак у агучаных прапагандай акалічнасцях справы. Частку з гэтых нестыковак раней адзначаў і «Белсат».
• Крыгер нібы кажа (ягоныя словы заглушаныя словамі перакладчыка), што ў Нямеччыне зарабляў 2800 еўра на месяц, а гэта менш, чым 2000 еўра на месяц, якія яму прапанавалі ва ўкраінскім палку, з якім ён звязваўся. Насамрэч, 2000 еўра менш за 2800 еўра. Калі памылка не ў лічбах, то выходзіць, што Крыгер пагадзіўся ехаць ва Украіну не дзеля грошай, бо ўдома зарабляў больш.
• Калі Крыгер, як сцвярджалі на БТ, пагадзіўся на службу па кантракце ў Збройных сілах Украіны, то яго нельга было судзіць паводле арт. 133 КК РБ «Найміцтва». Служба ў афіцыйных вайсковых фармаваннях не ёсць «найміцтвам», а артыкул не адносіцца да ўніверсальнай юрысдыкцыі – у Беларусі нельга судзіць грамадзяніна Нямеччыны нават за сапраўднае найміцтва ва Украіне.
• Сцвярджалася, што Крыгер хацеў уступіць у батальён «Western» у складзе палка Каліноўскага і што ўвайшоў у склад «злачыннай групы СБУ-ПКК» не пазней за 20 верасня 2023 года. Але пра стварэнне батальёну абвясцілі на пяць дзён пазней – 25 верасня. Выходзіць, Крыгер уступіў у батальён, якога яшчэ не існавала. Ніякіх доказаў таго, што Крыгер звязваўся з палком Каліноўскага, не паказалі.
• Насуперак сцверджанням прапаганды, у прапагандысцкім фільме паказалі, што ён не меў намеру ўчыняць тэракт: ён хацеў паехаць ва Украіну, не атрымліваў камандаў на тэракты ці іншыя незаконныя дзеянні, не ведаў аб характары «праверкі» на тэрыторыі Беларусі. Калі верыць БТ, яму далі «задачы» на фатаграфаванне некалькіх адкрытых аб’ектаў і пераноску заплечніка з аднаго месца ў іншае. Той заплечнік Крыгер не раскрываў.
• У прапагандысцкім фільме сцвярджаецца, што Крыгер у Асіповічах фатаграфаваў вайсковую тэхніку і тэрыторыю в/ч 97115. «BELPOL» не знайшоў такой вайсковай часткі ў Асіповічах ці на тэрыторыі Беларусі.
• Паказаны ў фільме «тайнік» у Менску – відавочная імітацыя: маленькая ямінка каля 30 см глыбінёй у месцы, дзе могуць выгульваць сабак.
• Крыгер пры ўездзе ў Беларусь нібы меў з сабой квадракоптар «Rolley Fly 60», хоць увоз беспілотнікаў на момант ягонага ўезду быў забаронены. І такі беспілотнік не прыдатны для шпіянажу: гэта апарат за 100 еўра з далёкасцю палёту каля 40 метраў і працягласцю палёту 9–10 хвілін.
• У фільме не растлумачылі, якім чынам выбухоўку прывялі ў дзеянне і чаму выбух адбыўся ў такіх дзіўных для «тэракту» месцы і часе.
• Незразумела, навошта наогул СБУ нібыта скіроўвала Крыгера ў Беларусь, калі тое, што яму загадалі фатаграфаваць, ёсць на Google Maps і спадарожнікавых здымках, а сам Крыгер не з’яўляецца спецыялістам у выбухоўцы і з выбухоўкай для «тэракту» ніяк не працаваў. Проста перанесці заплечнік мог бы хтосьці з Беларусі, хто лепш арыентаваўся ў мясцовасці.
«BELPOL» лічыць, што Крыгер напраўду хацеў далучыцца да нейкага інтэрнацыянальнага падраздзялення ЗСУ, дзе спатрэбіліся б ягоныя навыкі парамедыка. Праз мэсэнджары ён стаў пісаць ва ўсе падраздзяленні, якія знайшоў.


,,

«У выніку з ім здарылася тое ж, што і са многімі ўдзельнікамі беларускіх пратэстаў – у верасні 2023 года ён нарваўся на падстаўны інтэрнэт-акаўнт лукашэнкаўскіх сілавікоў», – перакананы «BELPOL».


Расследавальнікі ўпэўненыя, што з Крыгерам сталі весці аператыўную гульню з мэтай заманіць на тэрыторыю Беларусі і стварыць бачнасць учыненага злачынства, каб скарыстацца Крыгерам у інтарэсах рэжыму Лукашэнкі.
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь–1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Кадр з сюжэту тэлеканалу «Беларусь–1», у якім асуджаны на смерць грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер названы «тэрарыстам». 25 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: АТН / Youtube)
Гэта тлумачыць, чаму «супрацоўнік СБУ», які нібы кантактаваў з Крыгерам па відэасувязі, меў за спінай бел-чырвона-белы сцяг: каб на судзе дыскрэдытаваць полк Каліноўскага. Таксама гэта тлумачыць, чаму Крыгеру не аплацілі пералёт у Беларусь. Акрамя таго, «куратар СБУ» нібы даў Крыгеру заданне купіць і выкарыстоўваць беларускую sim-картку, што дала сілавікам кантраляваць ягоную лакацыю.


,,

«„Аперацыя“ з Рыка Крыгерам афіцыйна была аформленая як правядзенне аператыўна-вышуковага мерапрыемства „аператыўны эксперымент“. Аднак насамрэч гэта была правакацыя, ажыццёўленая з грубымі парушэннямі дзейнага беларускага заканадаўства», – сцвярджае «BELPOL».


«Праграмай мінімум» было атрыманне доказаў «агентурнай дзейнасці» праз задачу фатаграфаваць станцыю «Азярышча», лічаць расследавальнікі. Калі гэта ўдалося, перайшлі да «праграмы максімум»: імітацыі тэракту.
Аб гэтым, заяўляе «BELPOL», часткова інфармавалі асобных кіраўнікоў Беларускай чыгункі. У час «тэракту» на шэрагу аб’ектаў чыгункі прысутнічалі афіцэры КДБ. Крыгеру, паводле расследавальнікаў, выдалі муляж выбухоўкі, а сам выбух правялі сілавікі – у кантраляванай абстаноўцы, у бяспечны час і з мінімальнай шкодай.
Павел Латушка. (Фота: Belarus-nau.org)

Латушка: Лукашэнка гандлюе Крыгерам. Чаго хоча наўзамен?

навіны
Справа Крыгера, робіць выснову «BELPOL», гэта грубая фальшыўка, якая наўрад ці дайшла б да суду ў Беларусі да 2020 года. А сілавым структурам, як нагадваюць расследавальнікі, забаронена правакаваць грамадзянаў на злачынствы.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10