навіны

У Літве распачатае расследаванне ў сувязі з атакаю на краму былога беларускага палітвязня

Наступствы нападу на беларускую краму «Kropka» ў Вільні, Літва. 28 ліпеня 2024 года. (Фота: «Новая газета. Балтия»)
Наступствы нападу на беларускую краму «Kropka» ў Вільні, Літва. 28 ліпеня 2024 года. (Фота: «Новая газета. Балтия»)
podpis źródła zdjęcia

Справа можа быць перакваліфікаваная ў расследаванне распальвання нянавісці.

Паліцыя Літвы пачала папярэдняе расследаванне пасля атакі на краму «Kropka» былога беларускага палітвязня Дзмітрыя Фурманава ў Вільні, піша «Delfi».
Наступствы нападу на беларускую краму «Kropka» ў Вільні, Літва. 28 ліпеня 2024 года. (Фота: «Новая газета. Балтия»)
Наступствы нападу на беларускую краму «Kropka» ў Вільні, Літва. 28 ліпеня 2024 года. (Фота: «Новая газета. Балтия»)
Уначы 28 ліпеня хтосьці напісаў фарбаю на краме Дзмітрыя Фурманава «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні» і разбіў вокны. Паводле прадстаўніка галоўнага камісарыяту паліцыі Віленскага павету Томаса Бражэнаса, шкоду ацанілі ў € 1000.
«На падставе факту знішчэння або пашкоджання маёмасці пачатае папярэдняе расследаванне», – сказаў Бражэнас.
Справа можа быць перакваліфікаваная ў расследаванне распальвання нянавісці ці іншую ў залежнасці ад падрабязнасцяў, што могуць быць выяўленыя.
Дзмітрый Фурманаў у размове з «Белсатам» сказаў, што гэта правакацыя, каб пасварыць літоўцаў і беларусаў.
«Насупраць нас ёсць рэстаран, у іх ёсць камера звонку, і там відаць, што чалавек разбівае шкло і потым фоткае. Выглядае як замоўленая правакацыя», – адзначыў Фурманаў.
Такое ж меркаванне выказала лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)

«Чарговая правакацыя рэжыму»: Святлана Ціханоўская пра атаку на беларускую краму

навіны
«Я ўдзячная, што Літва надае высокую ўвагу бяспецы беларусаў, якія пераехалі ў Літву праз палітычныя прычыны. Беларусам і літоўцам неабходна спыняць правакатараў разам», – падкрэсліла Ціханоўская.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10