СМІ: са станцыі метро «Акадэмія навук» выносілі цела дзяўчыны. Раней там спыняўся рух
30.07.2024, 16:37
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Верагодна, яна загінула.
У менскім метро, верагодна, загінула дзяўчына. Пра гэта паведамляе «Reform.news» са спасылкай на чытачоў. Раніцай Менскі метрапалітэн паведамляў аб спыненні руху цягнікоў на Маскоўскай лініі.
Референдум, Конституция Республики Беларусь, голосование, изменение Конституции (Фота: Белсат)
«З боку БДАМ з метро “Акадэмія навук” медыкі выносілі цела дзяўчыны», – паведаміла крыніца «Reform.news».
А 6:24 раніцы Менскі метрапалітэн паведаміў аб спыненні руху «праз інцыдэнт з пасажырам».
«А 7:25 рух на Маскоўскай лініі адноўлены і яна працуе ў штатным рэжыме. Менскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за дастаўленыя нязручнасці», – паведаміў пазней метрапалітэн.