навіны

«Расслабляцца нельга». Міністр МУС даў настаўленне сілавікам перад выбарамі

Міністр МУС Іван Кубракоў прыехаў віншаваць сілавікоў з 23 лютага і вітаць новы атрад спецназу. (Фота: mvd.gov.by)
Міністр МУС Іван Кубракоў прыехаў віншаваць сілавікоў з 23 лютага і вітаць новы атрад спецназу. (Фота: mvd.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

«Трэба быць гатовымі да любога развіцця падзей!».

Міністр МУС Беларусі Іван Кубракоў нагадаў сілавікам Берасцейшчыны аб электаральнай кампаніі, якая хутка мае адбыцца, і заклікаў іх старанна рыхтавацца да гэтага перыяду – патрэбныя «сур’ёзны аналіз і правядзенне вучэнняў», паведамляе прэс-служба МУС.
Міністр МУС Іван Кубракоў прыехаў віншаваць сілавікоў з 23 лютага і вітаць новы атрад спецназу. (Фота: mvd.gov.by)
Міністр МУС Іван Кубракоў прыехаў віншаваць сілавікоў з 23 лютага і вітаць новы атрад спецназу. (Фота: mvd.gov.by)
«Расслабляцца нельга! – падкрэсліў Іван Кубракоў. – Трэба быць гатовымі да любога развіцця падзей!».
Ён таксама пахваліў ідэолагаў УУС Берасцейшчыны. Пры гэтым застаўся незадаволены «нізкай раскрывальнасцю злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку».
Таксама аказалася, што ў Беларусі праблема з крадзяжамі з жылля і пагаршаецца праблема з наркотыкамі.
«Кіраўнік ведамства ўказаў на рост перадазіровак наркотыкамі і запатрабаваў узмацніць аператыўную працу ў барацьбе з наркагандлем», – піша прэс-служба МУС.
Гэта не першы раз, калі перад выбарамі сілавікі больш гавораць пра падрыхтоўку. Намеснік міністра МУС напярэдадні 25 лютага, калі праходзілі выбары ў парламент, увогуле палохаў беларусаў вагнэраўцамі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10