Бабруйскага журналіста Змітра Суслава асудзілі на 15 содняў
06.06.2022, 21:53
Дзмітрый Суслаў. (Фота: komkur.info)
podpis źródła zdjęcia
Яго судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкай прадукцыі».
Затрыманага 3 чэрвеня журналіста бабруйскага выдання «Коммерческий Курьер» Дзмітрыя Суслава асудзілі на 15 содняў арышту, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Яго судзілі па артыкулу 19.11 КаАП («Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»).
Дзмітрый Суслаў. (Фота: komkur.info)
Днём 3 чэрвеня супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю мясцовага выдання і, не патлумачыўшы прычыны, забралі журналіста. Суслава да позняга вечара трымалі ў РАУС, пасля чаго адправілі ў ІЧУ.
Суд адбыўся 6 чэрвеня ў бабруйскім ІЧУ.
Што менавіта стала прычынай затрымання – не вядома.