навіны

«Азаронак, не дзякуй!..» Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказала падзякі Google, YouTube і Telegram

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

НАУ просіць заблакаваць усіх прапагандыстаў

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) афіцыйна падзякавала Google, YouTube і Telegram за рашэнні абмежаваць доступ да сваіх каналаў для «прадстаўнікоў прапаганды» ў Беларусі – Рыгору Азаронку і каналу «Желтые Сливы», паведамляе НАУ.


,,

«Улічваючы факт, што прадстаўнікі медыя рэжыму Лукашэнкі не спыняюць злачынных дзеянняў ва ўсёабдымнай падтрымцы вайны супраць Украіны, каманда НАУ працягвае працу ў барацьбе з прапагандай і заклікае Google і YouTube рабіць захады для абмежавання доступу да сваіх платформаў у дачыненні ўсяго спісу прапагандыстаў Лукашэнкі», – паведаміў НАУ.


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ў сакавіку 2022 году падрыхтавала і накіравала YouTube і Google спіс прадстаўнікоў прапаганды Лукашэнкі і матэрыялаў, якія яны ствараюць, а таксама – прававое абгрунтаванне для блакавання іх каналаў. Пазіцыю лідара ў тым спісе заняў Рыгор Азаронак, які «праз свае перадачы, у тым ліку праз праграму «Ордэн Юды», падае непраўдзівую інфармацыю, развязвае нянавісць і варожасць».
8 чэрвеня стала вядома, што YouTube часова абмежаваў доступ да каналу прапагандыста Рыгора Азаронка. Заблакаваныя былі таксама каналы «Жёлтые сливы» і «Ваши сливы», на якіх супрацоўнікі ГУБАЗіК нярэдка публікавалі «пакаянныя відэа» затрыманых беларусаў.
ЗК belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10