З 11 чэрвеня жыхарам Запарожскай вобласці пачнуць выдаваць расейскія пашпарты
11.06.2022, 10:41
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Пункт выдачы зарганізавалі ў Мэлітопалі.
Выдаваць расейскія пашпарты жыхарам Запарожскай вобласці, якія атрымалі грамадзянства Расейскай Федэрацыі, пачнуць 11 чэрвеня, паведамляе ТАСС.
Пра гэта абвясціў прадстаўнік новай прарасейскай «адміністрацыі» рэгіёну Уладзімір Рогаў.
Уладзімір Рогаў. (Фота: Vladimir Rogov/Twitter)
,,
«Заўтра жыхары вызваленай тэрыторыі Запарожскай вобласці пачнуць атрымліваць пашпарты грамадзянаў Расеі, гэта значыць, стануць паўнавартаснымі грамадзянамі нашай вялікай адзінай радзімы», – сказаў Уладзімір Рогаў.
У Мэлітопалі зарганізавалі цэнтр прыёму дакументаў на афармленне расейскага грамадзянства.
Раней Рогаў заяўляў, што рэферэндум у Запарожскай вобласці аб уваходжанні яе ў склад РФ пройдзе сёлета, а рыхтаванне да яго зойме некалькі месяцаў.