Візавы рэжым пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2022 года.
З 1 ліпеня 2022 года Украіна ўводзіць візавы рэжым з Расеяй, паведаміў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі. (Фота: president.gov.ua)
,,
«У рамках супрацьдзеяння беспрэцэдэнтным пагрозам нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай дзяржавы, прапанаваў Кабінету Міністраў распрацаваць пытанне перагляду рэжыму ўезду расейскіх грамадзянаў на тэрыторыю Украіны», – заявіў Зяленскі.
Паводле прэзідэнта, ужо сёння, 17 ліпеня, Кабінет міністраў Украіны прыме пастанову пра спыненне міжурадавага пагаднення паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй, датычнага бязвізавых паездках грамадзянаў і выкарыстання некаторых міжнародных дамоваў паміж дзвюма краінамі.
Згодна з запланаваным рашэннем Кабінета Міністраў візавы рэжым уезду для грамадзянаў РФ пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2022 года.
Петыцыя пра змену візавага рэжыму для грамадзянаў Расеі была зарэгістраваная яшчэ да вайны, 11 лютага, а 2 траўня яна набрала 25 тысяч подпісаў, неабходных для разгляду прэзідэнтам. Напрыканцы траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымаў петыцыю.