Стала вядома, у чым вінавацяць адваката Аляксандра Данілевіча
17.06.2022, 17:00
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Яму пагражае ад 4 да 12 гадоў.
Адвакату Аляксандру Данілевічу выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 361 («Заклікі да санкцыяў або іншыя дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы») Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведаміў юрыст Дзмітрый Лаеўскі.
,,
«Няма сумненняў, што ў дадзеным выпадку мае месца пераслед у сувязі з прафесійнай дзейнасцю адваката», – адзначыў Лаеўскі.
На гэтым тыдні Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу абароны на рашэнне раённага суда, які адмовіўся адмяняць заключэнне Данілевіча пад варту. Паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме, але з інфармацыі на стэндзе стала вядома, які артыкул інкрымінуюць Данілевічу.
Крыніца: advokat_laevski / Telegram
Частка 3 артыкулу 361 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе зняволення тэрмінам ад 4 да 12 гадоў.
Аляксандр Данілевіч быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА КДБ у траўні.