навіны

Затрыманні, прысуды і папаўненне спісу «тэрарыстаў». Рэпрэсіі ў Беларусі за 17 чэрвеня

ЦІП на Акрэсціна ў Менску. (Фота: Sputnik)
ЦІП на Акрэсціна ў Менску. (Фота: Sputnik)
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі палітычных рэпрэсіяў супраць беларусаў.

«Белсат» падводзіць вынікі палітычных рэпрэсіяў супраць беларускага народу, пра якія стала вядома 17 чэрвеня.
ЦІП на Акрэсціна ў Менску. (Фота: Sputnik)
ЦІП на Акрэсціна ў Менску. (Фота: Sputnik)
– Жыхара Баранавічаў, які вярнуўся з Польшчы, будуць судзіць за тое, што ў жніўні 2020 года ён наехаў машынай на нагу сілавіка. Яго затрымалі і ўзялі пад варту па п.5 ч.2 арт.147 КК (Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, небяспечнага для жыцця, учыненае ў адносінах да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці).
– 65-гадовую актывістку з Пружанаў Алену Гнаўк асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах КК: арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) за восеньскія пасты ў Facebook і Instagram пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.
– На журналістаў «Аўтабізнэса», верагодна, завялі крымінальныя справы. У праўладных тэлеграм-каналах з’явіліся «пакаяльныя відэа» з удзелам галоўнай рэдактаркі сайта ABW.bу Юліі Мудрэўскай і рэдактара спецпраектаў Юрыя Гладчука.
– КДБ унёс яшчэ 14 чалавек у спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэта зняволеныя Арцём Касакоўскі, Ігар Лянкевіч, Аляксандр Жмуро, Уладзімір Гемза, Ігар Міхайленка, Андрэй Жалкоўскі, Генадзь Сеўрук, Кірыл Канюк, Аляксей Забіран, Аляксей Багдзей, Аляксей Мандзік, Дзяніс Дзікун, Дзмітрый Равіч, Алег Малчанаў. За апошнія дзесяць дзён у спіс датычных да тэрарыстычнай дзейнасці дадалі 26 чалавек.
– У Горадні быў затрыманы кіроўца таксі, які ў 2021 годзе адмовіўся везці міліцыянта. «Пакаяльнае відэа» з таксістам з’явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. З яго вынікае, што як толькі міліцыянт сеў у машыну, таксіст сказаў: «Адразу хачу сказаць, што я супрацоўнікаў МУС не ваджу».
– Стала вядома, што інкрымінуюць затрыманаму адвакату Аляксандру Данілевічу. Яго абвінавачваюць па частцы 3 артыкула 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
– Telegram-канал «Малады фронт Беларусь» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
– Па інфармацыі праваабаронцаў, супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі ўжо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ІЧУ. Барыса тройчы асудзілі па адміністрацыйных пратаколах агулам на 45 содняў арышту.
– Дырэктару бабруйскай фірмы Віктару Арцёму прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у двух маршах. Яго вызвалілі ў залі суда.
– У Барысаве зноў затрымалі партыйную актывістку, кіраўніцу Менскай абласной рабочай групы «Жанчыны БСДП» Ганну Скачак. Тыдзень таму ёй прызначылі штраф за перапост у адну з сацыяльных сетак відэа, дзе з’яўлялася свастыка.
– Суд Першамайскага раёну Менску вынес прысуд Аляксею Вялешку, абвінавачанага ў размяшчэннні абразлівых каментароў у адрас Лукашэнкі, старшыні ЦВК і Генеральнага пракурора «у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў». Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафу ў памеры 3 200 рублёў.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10