навіны

Турэччына згадзілася разблакаваць далучэнне Швецыі ды Фінляндыі да NATO і падпісала гістарычнае пагадненне

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Краіны змаглі пераадолець ранейшыя супярэчнасці

Турэччына змагла пераадолець супярэчнасці з Фінляндыяй і Швецыяй і дала згоду на далучэнне скандынаўскіх краін да NATO. Краіны падпісалі трохбаковы мемарандум, паведамляе агенцтва «Reuters».
 (Фота: Ищи своих / Telegram)
(Фота: Ищи своих / Telegram)
Падпісанне дакумента адбылося ў Мадрыдзе. Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнберг правёў сустрэчу ў прэзідэнтам Турэччыны, Фінляндыі і прэм’ер-міністрам Швецыі. Верагодна, што ў рэалізацыі падпісання пагадненняў паспрыяў прэзідэнт ЗША Джо Байдан, які прыбыў у Іспанію на саміт NATO і мусіў сустрэцца з Рэджэпам Эрдаганам.
У выніку міністры замежных спраў падпісалі трохбаковы мемарандум, які пацвярджае, што Турэччына на мадрыдскім саміце на гэтым тыдні падтрымае членства Фінляндыі і Швецыі ў NATO.
У мемарандуме падкрэсліваецца, што Фінляндыя, Швецыя і Турэччына абавязаны аказваць адзін аднаму поўную падтрымку супраць пагроз бяспецы адзін аднаго. Дэталёвыя крокі па далучэнні краін да Альянсу будуць узгодненыя на працягу наступных двух дзён.
Нагадаем, што Швецыя і Фінляндыя падалі заяўку на ўступленне ў NATO у траўні. Усе 30 краін-членаў павінны даць згоду на паступленне. Да нядаўняга часу ўлады Турэччыны пагражалі накласці вета. Таксама ўлады РФ выказвалі пагроз на адрас Фінляндыі, калі краіна далучыцца да Альянсу.
Раман Лугоўскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10