Дакумент, паводле звестак журналістаў, цяпер распаўсюджваецца сярод прамоўтэраў.
навіны
У медыі трапіў чорны спіс музыкаў, выступы якіх у Расеі лічацца непажаданымі

podpis źródła zdjęcia
Спіс апублікавала расейскае выданне «Фонтанка». Дакумент, паводле звестак журналістаў, цяпер распаўсюджваецца сярод прамоўтараў.
У адных музыкаў з чорнага спісу былі цяжкасці з арганізацыяй канцэртаў пасля пачатку вайны ў сувязі з іх грамадзянскай пазіцыяй, іншыя проста пакінулі краіну.
Паводле гэтага дакументу, у Расеі былі прызнаныя непажаданымі выступы гуртоў «ДДТ», «Акварыўм», «Бі-2», «Машына часу», «Парнафільмы», рэпераў Noize MC, Аксімірона, Face, «Каста», спявачак Земфіры, Маніжы, Манетачкі і Грэчкі. Поўны спіс можна паглядзець тут.
Як сцвярджае «Фантанка», спіс быў перададзены ў рэдакцыю музыкам, які пабачыў сябе ў стоп-лісце. Адзін з арганізатараў канцэрту пацвердзіў журналістам правільнасць інфармацыі, але ўдакладніў, што гэты дакумент штодзень карэктуецца і дапаўняецца.
Глеб Нержын belsat.eu