навіны

У Латвіі служба ў войску можа стаць абавязковай і для жанчын

Здымак мае ілюстратыўны характар. Узброеныя сілы Латвіі. (Фота: warfor.me)
Здымак мае ілюстратыўны характар. Узброеныя сілы Латвіі. (Фота: warfor.me)
podpis źródła zdjęcia
Гэта стане магчыма пры выдзяленні адпаведнага фінансавання, паведамляе DELFI.
Здымак мае ілюстратыўны характар. Узброеныя сілы Латвіі. (Фота: warfor.me)
Здымак мае ілюстратыўны характар. Узброеныя сілы Латвіі. (Фота: warfor.me)
Як стала вядома, грамадзяне Латвіі, якія пражываюць за мяжой, таксама будуць прызывацца ў службу нацыянальнай абароны.
«Крытычна істотна і тое, каб у самой падставе была ўхіленая ўмоўная сегрэгацыя, якая дапускаецца пры абавязковай вайсковай службе ў савецкі час і ў 1990-я гады, калі на службу заклікаліся тыя, хто не здолеў яе пазбегнуць. Латвійскае грамадства павінна змяніць сваё мысленне і прыняць, што служба ў войску сваёй краіны – справа гонару і абавязак кожнага, як гэта, напрыклад, успрымаюць у Фінляндыі, а не пакаранне», – сказаў прэс-сакратар Мінабароны Латвіі Каспар Галкін.
На працягу пяці гадоў плануецца стварыць сістэму, пры якой усе грамадзяне Латвіі мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў і жанчыны той жа ўзроставай групы (спачатку на добраахвотнай аснове) змогуць выбіраць адзін з некалькіх відаў службы: армію, нацыянальную гвардыю «Земессардзе», камандзірскія курсы пры ВНУ ці альтэрнатыўную службу ў органах МУС, Міністэрства аховы здароўя і Міндабрабыту.
Марыя Мурашка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10