навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 8 ліпеня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 8 ліпеня чытайце ў нашым аглядзе.
Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 36 900 чалавек забітымі.
Пры гэтым расейская служба BBC змагла ўсталяваць імёны больш за 4500 расейцаў, якія загінулі ў вайне ва Украіне. Паводле крыніцы, каля 17 % з іх былі афіцэрамі. Адзначаецца, што цяпер найчасцей фіксуюцца смерці добраахвотнікаў.
Цягам апошніх содняў ва Усходняй зоне аперацыі расейцы не спынялі наступальных дзеянняў з мэтай займець поўны кантроль над тэрыторыяй Данбасу.
На славянскім кірунку расейцы абстрэльвалі паселішчы на падкантрольнай Украіне тэрыторыі, таксама намагаліся некалькі разоў штурмаваць Багародзічнае, але зазналі страты і былі вымушаныя адступіць на старыя пазіцыі.
На бахмуцкім кірунку расейцы таксама працягнулі абстрэлы ўкраінскіх тэрыторыяў. Пры гэтым яны намагаліся наступаць у бок паселішчаў Спірнае і Івана-Дар’евка, але ў выніку панеслі страты і адступілі. Цяпер баявыя дзеянні працягваюцца ў ваколіцах Вясёлай Даліны.
На краматорскім кірунку вораг таксама не абмежаваўся абстрэламі і здзейсніў штурм у бок Верхнякаменкі, дзе меў частковы поспех. Пры гэтым амерыканскі Інстытут вывучэння вайны мяркуе, што расейскія войскі рыхтуюцца да адначасовага наступу на Славянск і Краматорск.
На аўдзееўскім, курахаўскім і навапаўлаўскім кірунках працягваюцца перастрэлкі з розных відаў зброі па ўсёй лініі сутыкнення.
Адзначаецца, што за межамі Усходняй зоны аперацыі войскі РФ пераважна трымалі абарону.
На харкаўскім кірунку яны намагаліся не дапусціць прарыву ЗСУ, а таксама абстрэльвалі ваколіцы Харкава, Мыкільскага, Лэбяжага, Уды, Дэмэнціеўкі, Верхняга і Старога Салтава, Пятроўкі, Рускіх Тышак і Байраку з артылерыі, рэактыўных сістэмаў залпавага агню і танкаў. Спроба штурму ў напрамку Дэмэнціеўкі была спыненая ўкраінскімі сіламі.
На паўднёвабужскім кірунку расейцы намагаліся не дапусціць прарыву ўкраінскіх сілаў, пры гэтым праводзілі абстрэлы з розных відаў узбраення. Таксама яны спрабавалі весці наступаць у бок Вялікага Артакава, але ЗСУ хутка адбілі гэтую атаку.
На сівэрскім кірунку вораг абстраляў ваколіцы населенага пункту Міхальчына-Слабада.
На валынскім і палескім кірунках, якія выходзяць на межы з Беларуссю, цягам апошніх содняў сітуацыя не мянялася. Пры гэтым падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі займаюцца выведкай, адзначаецца актыўнае выкарыстанне для гэтага беспілотнікаў.
BK belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10