навіны

Супрацоўнікі КДБ затрымалі лекарку РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

Юлія Жаранкова. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Юлія Жаранкова. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
podpis źródła zdjęcia

Юлія Жаранкова – старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага ў РНПЦ.

У Менску затрыманая доктарка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Юлія Жаранкова, паведамляе прэс-служба Свабоднага прафсаюзу Беларускага.
Юлія Жаранкова. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Юлія Жаранкова. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Забралі Юлію супрацоўнікі КДБ. Прычыны затрымання невядомыя.
Юлія Жаранкова – імуналог з 12-гадовым стажам, старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага ў РНПЦ. Да 2020 года пра яе не аднойчы пісалі дзяржаўныя медыі (у тым ліку «СБ»), а ў красавіку 2022 года яна выступала з відэалекцыяй на Рэспубліканскай канферэнцыі пацыентаў з першаснымі імунадэфіцытамі. Паводле газеты «Медицинский весник», выступ лекаркі выклікаў у прысутных асаблівую цікавасць, зазначае «Вясна».
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10