навіны

Палонныя байцы палка Каліноўскага ўключаныя ў спіс на абмен

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Камандаванне палка разам з ЗСУ вядзе працу для вызвалення нашых хлопцаў з палону».

Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе палка імя Кастуся Каліноўскага.
Нагадаем, беларусы Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў трапілі ў расейскі палон падчас баёў пад Лісічанскам.


,,

«Камандаванне палка разам з ЗСУ вядзе працу для вызвалення нашых хлопцаў з палону. На цяперашні момант абодва ваяры – Ян Дзюрбейка (пазыўны Тромбл) і Сяргей Дзёгцеў (пазыўны Клешч) – уключаныя ў спіс на абмен ваеннапалонных. Мы будзем інфармаваць вас пра далейшае развіццё сітуацыі», – адзначыла афіцыйная прадстаўніца палка Хрысціна (пазыўны Чабор).


У прэс-службе таксама пацвердзілі інфармацыю пра тое, што ў баю пад Лісічанскам, верагодна, загінулі Іван Марчук (пазыўны Брэст), Васіль Парфянкоў (пазыўны Сябро), Васіль Грудовік (пазыўны Атам) і Вадзім Шатроў (пазыўны Папік). Аднак прадстаўніца палка Каліноўскага падкрэсліла, што гэтыя звесткі неканчатковыя.


,,

«Мы не маем целаў ніводнага з пералічаных ваяроў палка Каліноўскага. У сувязі з чым мы не можам дакладна канстатаваць факту гібелі», – дадала Хрысціна.


Полк Каліноўскага – добраахвотніцкае падраздзяленне, байцы якога бяруць удзел у вайне ў шэрагах ЗСУ. Спярша быў створаны як батальён імя Кастуся Каліноўскага, але дзякуючы росту асабовага складу ў траўні 2022 года атрымаў статус палка. Касцяком падраздзялення сталіся беларусы, якія яшчэ з 2014 года абаранялі Украіну ў вайне з Расеяй.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10