навіны

У ICAO прызналі даказанай віну ўладаў Беларусі ў прызямленні самалёта «Ryanair» у Менску

Самалёт авіякампаніі «Ryanair». (Фота: Ryanair / Facebook)
Самалёт авіякампаніі «Ryanair». (Фота: Ryanair / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Даклад апублікуюць бліжэйшым часам.

У Манрэалі 18 ліпеня абмеркавалі даклад Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі аб пасадцы самалёта «Ryanair» у Менску. Дакумент рыхтаваўся больш за год. Са словаў дарадцы Святланы Ціханоўскай Франка Вячоркі, «нягледзячы на ўсе спробы Лукашэнкі маніпуляваць фактамі, падрабіць дакументы, пераканаць, што пасадка была вымушанай», ICAO палічыла віну беларускіх уладаў даказанай.
Самалёт авіякампаніі «Ryanair». (Фота: Ryanair / Facebook)
Самалёт авіякампаніі «Ryanair». (Фота: Ryanair / Facebook)
Франак Вячорка таксама распавёў, што да дакладу Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) далучылі паказанні ключавога сведкі, які непасрэдна ўдзельнічаў у пасадцы самалёта і назіраў за інцыдэнтам. Гэта адыграла важную ролю ў вызначэнні адказных за тое, што здарылася.
Даклад будзе апублікаваны бліжэйшым часам і стане асновай для міжнароднага суда над рэжымам за паветраны тэрарызм.
«Было пытанне, ці трэба гэты даклад публікаваць. Спачатку сакратарыят ICAO не планаваў гэтага рабіць, але частка краінаў: Літва, Польшча, Латвія, Іспанія, ЗША і шэраг іншых – выступіла з патрабаваннем апублікаваць дакумент. У бліжэйшыя гадзіны ці, можа, дні мы чакаем, што даклад з’явіцца, і ў ім будуць названы імёны ўсіх, хто мае дачыненне да захопу самалёта «Ryanair», – зазначыў дарадца Ціханоўскай.
23 траўня 2021 года ў Менску зрабіў вымушаную пасадку самалёт «Ryanair», які выконваў рэйс Афіны – Вільня. Прызямленне было справакаванае беларускімі спецслужбамі дзеля затрымання апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча, які быў у вышуку ў Беларусі і ляцеў гэтым рэйсам. Разам з ім затрымалі ягоную дзяўчыну Соф’ю Сапегу.
Інцыдэнт з рэйсам «Ryanair» выклікаў міжнародны скандал: палітыкі, дыпламаты і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Еўразвяз закрыў паветраную прастору для «Белавіі», а заходнія авіякампаніі адмовіліся ад палётаў над Беларуссю.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10