Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» і шматдзетную маці Алену Лазарчык асудзілі да 8 гадоў калоніі
19.09.2022, 19:54
Алена Лазарчык. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
podpis źródła zdjęcia
Яе асудзілі па чатырох артыкулах.
Магілеўскі абласны суд 19 верасня прысудзіў актывістцы «Еўрапейскай Беларусі» Алене Лазарчык 8 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Павел Клімаў, таму падрабязнасці суда невядомыя, паведамляюць праваабаронцы.
Алена Лазарчык. (Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»)
Абвінавацілі 48-гадовую жанчыну адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык была затрымана 30 снежня 2021 года. 7 студзеня 2022 года жанчыну перавялі ў СІЗА. 22 ліпеня КДБ унёс актывістку ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Праваабаронцы прызналі яе палітычна зняволенай.
Раней актывістку затрымлівалі і ў верасні 2020 года. З-за гэтага яе малодшага сына Арцёма забралі ў прытулак проста са школы. Гэта ўзбурыла абурэнне грамадскасці і каля сцен прытулку Фрунзенскага раёну сабралася вельмі шмат людзей, якія патрабавалі вярнуць дзіця маці.
Арцёма тады вярнулі маці толькі пасля дзвюх начэй у прытулку. Таксама ў Алены ёсць старэйшы сын і дачка.