Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкаю Сурвілаю, старшынёю Рады БНР у выгнанні
22.11.2022, 13:06
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкаю Сурвілаю. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Яны абмяняліся падарункамі.
Падчас працоўнага візіту ў Канаду абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёю Рады БНР у выгнанні Івонкаю Сурвілаю.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкаю Сурвілаю. (Фота: Белсат)
Сустрэча складалася з дзвюх частак: афіцыйнай, у якой Івонка Сурвіла павітала Святлану Ціханоўскую, і нефармальнай, калі адбылася супольная вячэра. За зачыненымі дзвярыма ішлося пра тое, як Канада можа дапамагчы беларусам.
Спадарыні Ціханоўская і Сурвіла таксама абмяняліся падарункамі: «звон для выключных беларусаў – Івонцы; найлепшая гравюра Івонкі – для Святланы», паведамляюць журналісты «Белсату», якія прысутнічалі на сустрэчы.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Івонкаю Сурвілаю. (Фота: Белсат)
Святлана Ціханоўская сустрэлася і з супольнасцю Карлтанаўскага ўніверсітэту (Carleton University).
Святлана Ціханоўская падчас працоўнага візіту ў Канаду. (Фота: Белсат)