навіны

У Менску сілавікі затрымалі былога спартовага дырэктара ФК «Шахцёр»

Уладзімір Нідэргаўс. (Фота: Kozhakhmet_inside_official / Telegram)
Уладзімір Нідэргаўс. (Фота: Kozhakhmet_inside_official / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Сілавікі падазраюць Уладзіміра Нідэргаўса ў махлярстве.

У Менску затрымалі Уладзіміра Нідэргаўса, намесніка дырэктара ў спартовай працы салігорскага клубу «Шахцёр». Затрыманага вінавацяць у махлярстве, паведамляе казахскі Telegram-канал.
Уладзімір Нідэргаўс. (Фота: Kozhakhmet_inside_official / Telegram)
Уладзімір Нідэргаўс. (Фота: Kozhakhmet_inside_official / Telegram)
Намеснік дырэктара ў спартовай працы салігорскага «Шахцёра» Уладзімір Нідэргаўс шукаў гульцоў для клубу. Былая легенда валгаградскага футболу, 55-гадовы Уладзімір Нідэргаўс працаваў у найлепшым футбольным клубе Беларусі з траўня 2021 года. За гэты час на набыццё футбалістаў клуб выдаткаваў сотні тысяч еўраў. Пры гэтым, як сцвярджаюць крыніцы «Белсату», у гэтым пытанні зусім няма празрыстасці. Аб’ёмы купляў і продажаў значна знізіліся леташнім летам, калі галоўны спонсар «Беларуськалію» трапіў пад санкцыі.
У гэтым сезоне салігорскую каманду пакінулі амаль усе легіянеры. Апошнімі гадамі «Шахцёр», у параўнанні з іншымі беларускімі клубамі, меў неабмежаваныя рэсурсы для куплі гульцоў: праз «Шахцёр» прайшлі дзясяткі беларускіх і замежных футбалістаў, на гэта былі выдаткаваныя сотні тысяч еўраў. Адпаведна, з 2020 года «Шахцёр» – нязменны футбольны чэмпіён Беларусі.
Уладзімір Нідэргаўс пакінуў «Шахцёр» і планаваў працягнуць кар’еру ў казахскім клубе «Табыл», але не паспеў выехаць з Беларусі. Нідэргаўса вінавацяць у махлярстве. Вядома, што ў мужчыны – грамадзянствы трох краінаў: Расеі, Казахстану і Нямеччыны.
СА belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10