навіны

НАТАўскі генерал перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Чэхіі. Што казаў пра Беларусь і Украіну

Петр Павел. (Фота: Generál Pavel / Facebook)
Петр Павел. (Фота: Generál Pavel / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Ён абяцаў узмацніць падтрыманне Украіны.

У другім туры выбараў прэзідэнта Чэхіі перамагае генерал НАТА ў адстаўцы Петр Павел. Пра гэта паведамляе чэшскае выданне expats.cz.
Петр Павел. (Фота: Generál Pavel / Facebook)
Петр Павел. (Фота: Generál Pavel / Facebook)
Пасля падліку больш як 97% галасоў, былы старшыня Вайсковага камітэту НАТА генерал Петр Павел перамог свайго апанента – былога прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша, набраўшы 58% галасоў, і стаў наступным прэзідэнтам Чэшскай Рэспублікі. Павел уступіць на пасаду 8 сакавіка, замяніўшы дзейнага прэзідэнта Мілаша Земана.
Прэм’ер Чэхіі Петр Фіяла на прэс-канферэнцыі ўжо пацвердзіў перамогу Пятра Паўла на выбарах прэзідэнта краіны.
З пачатку расейскага ўварвання Павел выказваў непахіснае падтрыманне Украіне. У выпадку перамогі Павел абяцаў магутную падтрымку Украіне на ўсіх кірунках. Бабіш, які прайграў, наадварот, заяўляў, што дапамога Украіне занадта дорага абыходзіцца Чэхіі, а яго сын хаваўся ад следства ў акупаваным Крыме. Таксама Бабіш адзначаў, што калі вайна Расеі і НАТА пачнецца, Чэхія не будзе адпраўляць сваіх жаўнераў у гэты канфлікт.
Петр Павел неаднаразова выказваўся і на тэму Беларусі. Гэтак, 16 жніўня 2020 года ён напісаў у Twitter:
«Сам факт таго, што Лукашэнка і Пуцін сурʼёзна разглядаюць вайсковае развязанне негвалтоўных пратэстаў супраць парушэнняў беларускіх прэзідэнцкіх выбараў і непрапарцыйных рэпрэсіяў, ясна паказвае прыроду іх рэжымаў. Правільна аказваць максімальную падтрымку беларускай апазіцыі».
У лістападзе 2022 года ён сустракаўся з абранай прэзідэнткай Беларусі Святланай Ціханоўскай і выказваў захапленне тым, што яна не здаецца «нават у складанай сітуацыі».


,,

«Дзякуючы ёй выжывае і беларускае змаганне за каштоўнасці свабоды і дэмакратыі, пра якую мы памятаем сёння. Яна выклікае ў мяне вялікую павагу!» – адзначаў палітык.


Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10