навіны

У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў біўняў мамантаў

Біўні мамантаў, якія выявілі ў кантрабандыстаў. (Фота: gpk.gov.by)
Біўні мамантаў, якія выявілі ў кантрабандыстаў. (Фота: gpk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Сілавікі знайшлі біўні мамантаў на 1,8 млн долараў ЗША.

Сілавікі з падраздзяленняў памежнай службы разам з працаўнікамі ДФР затрымалі асобаў, якія займаліся кантрабандай біўняў мамантаў праз тэрыторыю Беларусі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Біўні мамантаў, якія выявілі ў кантрабандыстаў. (Фота: gpk.gov.by)
Біўні мамантаў, якія выявілі ў кантрабандыстаў. (Фота: gpk.gov.by)
Беларускія памежнікі выявілі кантрабандыстаў, якія займаліся арганізацыяй нелегальнага перавозу праз мяжу біўняў мамантаў. Біўні прывозілі з Расеі, з Якуціі. Затым злачынцы перавозілі тавар у краіны Еўропы, Азіі і ЗША.
Падчас затрымання сілавікі знайшлі партыю біўняў мамантаў і іх фрагментаў агульнай вагой 3,5 тоны. Іх кошт складае каля 1,8 млн долараў ЗША.
Распачалі крымінальную справу.
Алена Аляксандрава belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10