навіны

Якім быў Міраслаў Лазоўскі – і як ваяр «Белага легіёну» кусаў яго за падпаху

Міраслаў Лазоўскі. (Фота: Miraslau Lazouski / Facebook)
Міраслаў Лазоўскі. (Фота: Miraslau Lazouski / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Шмат для каго ў «Белым легіёне» Лазоўскі быў як бацька ці брат.

Адзін з лідараў «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі загінуў пад Бахмутам 16 траўня. Ён быў добраахвотнікам у палку Каліноўскага, які змагаецца на баку Украіны. Якім Лазоўскі быў да вайны ва Украіне, «Белсату» распавёў адзін з удзельнікаў «Белага легіёну». Для яго Лазоўскі быў як бацька ці брат.
Міраслаў Лазоўскі. (Фота: Miraslau Lazouski / Facebook)
Міраслаў Лазоўскі. (Фота: Miraslau Lazouski / Facebook)
«Белы легіён» быў заснаваны ў 1995 годзе як спартова-патрыятычная арганізацыя, ён вылучыўся як самастойная структура з моладзевага адгалінавання Беларускага аб’яднання вайскоўцаў.
Удзельнік «Белага легіёну» з пазыўным Вайсковец распавёў «Белсату» пра Міраслава Лазоўскага. Цяпер Вайсковец за межамі Беларусі, але не называе ўласнага імя з увагі на бяспеку. Пазыўны, згадвае ён, атрымаў яшчэ гадоў у пятнаццаць ад таго, што неяк зімой у яго мерзлі вушы – надзеў вайсковую вушанку, і мянушка прычапілася.
Ён распавядае, што пайшоў у канцы 1990-х гадоў у «Белы легіён» – даведаўся пра яго ў 14 ці 15 гадоў. Смяецца, што «заўсёды лез, куды ні патрапляў», пачуў ад старэйшых, што ёсць нейкая арганізацыя, «нешта за беларусаў, тыпу нейкія патрыёты, але яны прышпільныя». Ён ставіўся да гэтага скептычна: некалі меў кантакты з «Маладым фронтам» – не ўразіла. Але вырашыў «на прыколе» паспрабаваць. Аказалася, каб трапіць у «Белы легіён», трэба было, каб хтосьці з арганізацыі за цябе паручыўся. Ужо цікавей. Каб паручыцца за яго, пагутарыць прыехаў Лазоўскі.


,,

«Хада з разраду «шча я вам усім уташчу, разбягайцеся сямёра», – успамінае Вайсковец пра першае ўражанне ад Лазоўскага.


Гэта была першая іхная сустрэча. Пагаварылі, разышліся. Але наш суразмоўнік захапляўся гісторыяй Беларусі і вайсковай гісторыяй – і пасля знаёмства з Лазоўскім у ім «нешта праклюнулася». Сустрэўся з Лазоўскім яшчэ раз – той распавёў, што ёсць трэнаванні ў лесе, а Вайсковец тады ўжо займаўся, як ён кажа, мардабоем. Зацікавіўся, пачаў ездзіць на трэнаванні.
Гэтыя трэнаванні больш нагадвалі гурток паводле інтарэсаў: ніхто ні да чаго не заклікаў, не прымушаў, узгадвае Вайсковец. Там была не толькі барацьба, але і агульнавайсковая падрыхтоўка ды гісторыя.
«Я рос без бацькі, у асноўным на вуліцы – і з часам пачаў ставіцца да Міраслава як да старэйшага брата, бацькі, – тлумачыць наш суразмоўца. – Калі па-простаму, гэта быў чалавек, якому было дазволена даць мне па шапцы. Звяздзюлей атрымліваў стаічна і па справе».
Сваіх дзяцей у Лазоўскага не было. Удзельнік «Белага легіёну» з пазыўным Вайсковец кажа, што пасля смерці Міраслава сустракаўся са знаёмымі – ува ўсіх былі адныя і тыя ж словы: «Ён быў як бацька».
«Белы легіён», кажа Вайсковец, не імкнуўся да звяржэння ўлады, хоць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ніхто не падтрымліваў. Зазначае, што ў ягоным разуменні «зрынаць рэжым» – гэта пусціць кулю паміж вачэй кіраўніку рэжыму. Але колькі разоў «кроў бурліла», колькі разоў яму здавалася, што ёсць шанец зрабіць нешта глабальнае, а Міраслаў заўсёды спыняў, прымушаў думаць: «І што будзе далей?»
Мирослав Лозовский и «Белый легион»
Мирослав Лозовский и «Белый легион»
Асноўнай задачай «Белага легіёну», працягвае Вайсковец, было гарантаванне бяспекі грамадзянаў на мітынгах, максімальная абарона людзей ад… Задумваецца. «Ад гестапаўцаў, па-іншаму іх не назавеш», – кажа Вайсковец пра праваахоўныя органы Беларусі. У «Белым легіёне» вывучалі і прарыў кардонаў, і ўзяцце языка, і допыты, і негвалтоўныя метады «тлумачэння чалавеку, што ён не мае рацыі». Жартуе, што для застрашвання хапала ягонага твару: да гэтага часу дзеці вучаць яго ўсміхацца.
Пра Лазоўскага ў Вайскоўца «мільён гісторый». Ён успамінае, як у 16–17 гадоў яго пачало цягнуць на алкаголь. Лазоўскі прапанаваў паехаць з ім на вёску. Нічога асаблівага яны не рабілі: «Проста бульба, сала, цыбуля, звычайная хатняя абстаноўка». Упершыню ён даведаўся, што значыць «пабыць удома». Наш суразмоўца распавядае пра гэта як пра момант, які змяніў жыццё.
Аднойчы «Белы легіён» арганізаваў падарожжа ў лес з прабежкамі і іншымі трэнаваннямі, а ўвечары сядзелі ля вогнішча. Наш суразмоўнік з таварышамі еў шакаладку, прапаноўвалі і Лазоўскаму: «Мірык, шакаладку будзеш?» Той адмаўляўся, а іх «падарвала»: «Не, ты будзеш». Жарт скончыўся тым, што ў Лазоўскага быў разрыў звязак, а ў сяброў «адбітыя азадкі», смяецца Вайсковец.
На іншым трэнаванні Лазоўскі вучыў вайсковай тэхніцы рукапашнага бою і паказваў безвыходную сітуацыю: скруціў, паклаў на зямлю, прыціснуў сваёй вагой 90–100 кг на 67-кілаграмовага. З любой безвыходнай сітуацыі трэба шукаць выйсце – і сэнс практыкавання быў у тым, каб выхад знайсці.


,,

«Нагамі зрабіць нічога не магу, каленямі да яго не дастаю, але бачу перад сабой яго падпаху, – распавядае Вайсковец. – Задача – выжыць любой цаной. Ну, я яго за гэтую падпаху і ўкусіў. Пасля гэтага я ўбачыў зоркі! Так хутка ў мяне рука яшчэ не выварочвалася.


Пасля гэтага хадзілі, смяяліся, дэманстратыўна адзін на аднаго крыўдавалі. Ён не мог прыціснуць руку да боку, я не мог поўнасцю варушыць рукой. Затое задаволеныя і шчаслівыя былі абодва».
Мирослав Лозовский  (Фота: Bymedia.net)
Мирослав Лозовский (Фота: Bymedia.net)
Наш суразмоўца ўспамінае, як аднойчы ўвечары яму патэлефанаваў Лазоўскі, а Вайсковец быў вельмі заняты ці то дыпломнай працай, ці то яшчэ нечым важным. І Лазоўскі сказаў: «Слухай, тут такая справа, мне нагу адрэзаць хочуць». Вайсковец спытаў толькі, дзе Лазоўскі, атрымаў адказ «удома», кінуў слухаўку і пабег. Першае, што прыйшло ў галаву, – забег у краму, узяў дзве бутэлькі гарэлкі, пабег да Лазоўскага. На парозе яго сустрэла жонка Лазоўскага, пачала пытацца, што здарылася з нечаканым госцем – хтосьці памёр? Ён пачаў тлумачыць, што спачувае, але Міраслава не кіне, а калі трэба, то будзе яму падтрыманнем замест мыліцы. З пакою пачуўся лёгкі смех: аказалася, з Лазоўскім усё нармалёва, ён хацеў толькі пагутарыць, а праз тэлефон не хацеў гэтага рабіць. Такой імгненнай рэакцыі ён не чакаў. У выніку Лазоўскі атрымаў і ад жонкі, і ад госця.
«Белы легіён» цалкам быў «як адна вялікая сям’я», успамінае Вайсковец. Не ўсе ў арганізацыі былі паміж сабой знаёмыя, але калі нешта некаму было трэба, «зрываліся ў іншы канец краіны». Не было формулы «я начальнік, ты дурань». Лазоўскі даў разуменне, што такое плячо сябра, што слабых трэба абараняць, прышчапіў пачуццё адказнасці.
Алесь Наваборскі / Авер belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10