навіны

МЗС Літвы просіць Міжнародны крымінальны суд ацаніць удзел беларускага рэжыму ў вайне ва Украіне

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. (Фота: Anadolu Agency)
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. (Фота: Anadolu Agency)
podpis źródła zdjęcia

Да ліста з просьбай далучаны матэрыялы і доказы ваенных злачынстваў

МЗС Літвы накіравала ліст у Міжнародны крымінальны суд, у якім заклікае даць ацэнку ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў ваенных злачыствах ва Украіне. Да ліста далучылі матэрыялы, сабраныя камандай Святланы Ціханоўскай.
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. (Фота: Anadolu Agency)
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. (Фота: Anadolu Agency)
У лісце, накіраваным Міністэрствам замежных справаў Літвы на адрас Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, у прыватнасці, гаворыцца, што рашэнне суда выдаць ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і дзіцячага омбудсмана Марыіі Львовай-Бяловай за злачынствы ў звязку з незаконнай дэпартацыяй дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны – гэта доўгачаканы крок у працэсе прыцягнення да адказнасці вінаватых і арганізатараў гэтых злачынстваў.
«Бесчалавечныя маштабы гэтых злачынстваў патрабуюць прыцягнуць да адказнасці іншых асоб, якія садзейнічаюць і падбухторваюць да ваенных злачынстваў Расеі», – таксама адзначаецца ў лісце.
Акрамя таго, на сайце Міністэрства замежных справаў Літвы адзначаецца, што кіраўнік літоўскага дыпламатычнага ведамства Габрыелюс Ландсбергіс перадаў пракурору Міжнароднага крымінальнага суда падрабязную інфармацыю, сабраную Святланай Ціханоўскай, аб датычнасці беларускай палітычнай эліты і дзяржпрадпрыемстваў да перамяшчэння дзяцей з Украіны на тэрыторыю Беларусі. Як гаворыцца, у лютым 2022 года Літва ўжо звярталася ў Міжнародны крымінальны суд, падкрэсліваючы відавочны ўдзел і датычнасць беларускага рэжыму да вайны Расеі супраць Украіны.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10